Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультураМостовский крайНаш край

Танцавалі кадрылю на Мастоўшчыне

Танцавалі кадрылю на Мастоўшчыне04 июня 2017 — 17:32

Прыгожы наш мастоўскі край. Славіцца ён не толькі векавечнымі гаямі, барамі і дубравамі, бурлівымі рэкамі, ціхімі рачулкамі, маляўнічымі азёрамі. Не меншы гонар нашага краю, працавітыя і таленавітыя людзі, які ашчадна берагуць і памнажаюць культурныя здабыткі продкаў, заўсёды сябруюць з песняй. Прыклад таму фальклорнае свята “Па сцежках спадчыны”, якое адбылося ў Вялікіх Азёрках.

Мерапрыемства сабрала таленавітых гасцей з Мастоўскага, Зельвенскага, Шчучынскага, Слонімскага раёнаў, улюбёных ў матывы роднага краю.  Свае работы таксама прадэманстравалі вытворцы з цэнтраў рамёстваў.   

Прывіццё любові да сваёй маленькай радзімы, таго найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта нашы карані, нашы вытокі. Менавіта гэта і данеслі да гледачоў артысты свята.

Асноўны акцэнт быў зроблены на фальклорную культуру -- беларускія народныя песні, танцы, байкі.

Яшчэ свята не пачалося, а ўсе госці нібы перанесліся ў мінулае. Асаблівы народны каларыт стваралі з густам падабраныя дэкарацыі  -- утульная сцэна, упрыгожаная даматканымі ручнікамі з маляўнічымі ўзорамі, цудоўнымі вышытымі вырабамі, якімі карысталіся нашы продкі.

Адкрылі мерапрыемства начальнік адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі С. С. Дзейкало і дырэктар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці І. Д. Дземянчук, якія ўвайшлі ў састаў журы. Таксама ацэньвалі артыстаў вядучы метадыст па фальклору В. Ф.Шлавец, вядучы метадыст А. Ф. Аўчыннікаў.

Вялікае задавальненне, узнёслы настрой прынесла гасцям “Котчынская кадрыля”. Артысты выйшлі ў прыгожых нацыянальных касцюмах, с прыемнымі ўсмешкамі на тварах і бляскам у вочках. З якой радасцю яны дарылі гасцям свае музычныя нумары, цеплыню і шчырасць сваіх сэрцаў!

Падчас фальклорнага свята адчувалася, што дарослыя з маленства прывіваюць сваім выхаванцам любоў і пашану да свайго роднага краю, фарміруюць цікавасць да гісторыі.

У гэты раз выступленне кожнага калектыву паказала высокі прафесійны выканаўчы ўзровень. Яны скаралі гледачоў энергіяй і энтузіязмам, эмацыянальным напалам, чысцінёй і самабытнасцю. Гэта цудоўна, што наш імклівы час не загасіў у людзей іскрынку светлай любові да песні, жаданне прыносіць радасць людзям, радавацца і радаваць іншых, адраджаць свой каштоўны нацыянальны скарб.

Ведаеце, заўсёды, калі бываю на такіх мерапрыемствах, адчуваю лёгкасць, акрылёнасць, а на душы становіцца добра і спакойна. Чаму так адбываецца? Таму што адкрыць свае сэрцы могуць толькі добрыя, шчырыя, душэўныя людзі, чулыя і з вялікім цярпеннем. Тут, дзе шануюць нацыянальную культуру, сапраўдныя куточкі цяпла, чысціні і дабраты, і хочацца, каб так было ўсюды.

Безумоўна, самадзейныя артысты яшчэ доўга будуць радаваць удзячных гледачоў сваімі цудоўнымі песнямі.

Г. МАКАР

Фото аўтара




Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: