Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодежьМолодежь Мостовщины

Талент юнага паэта ацаніла вялікае журы

Талент юнага паэта ацаніла вялікае журы25 января 2011 — 10:00

У сярэдзіне мінулага года ў раённым Доме  культуры быў праведзены фінал конкурсу “Славім Ліпічанскую пушчу”, які быў абвешчаны дырэкцыяй заказніка. На першым этапе гэтага конкурсу ў ім прынялі ўдзел больш за 100 вучняў школ Мастоўшчыны і таксама Шчучынскагаі Дзятлаўскага раёнаў, на тэрыторыі якіх размяшчаецца заказнік. Пераважна гэта былі вершы пра пушчу, пра яе прыроду, пра легенды і паданні, што тут існуюць. Але было таксама некалькі песень і малюнкаў.

Для фінальнай часткі конкурсу журы  адабрала 23 творы. Сярод іх быў і верш, які напісаў пра Ліпічанскую пушчу  самы юны ўдзельнік гэтага творчага конкурсу, вучань 3 «Б» класа пятай гарадской школы Уладзіслаў Сямак. Яго і прачытаў са сцэны раённага Дома культуры юны паэт. Журы спадабаўся гэты твор, аб чым сведчыць каштоўны падарунак, які ўручыў Уладзіславу Семаку дырэктар заказніка А. Т. Маркевіч. На здымку: самы малады ўдзельнік конкурсу пра Ліпічанскую пушчу, вучань 3 «Б» класа пятай гарадской школы Уладзіслаў СЯМАК.

Тэкст і фота М. ПАВЯДАЙКІ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: