Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

«Сярод газеты мы выбіраем сваю, даўно знаёмую…”

«Сярод газеты мы выбіраем сваю, даўно знаёмую…”13 июня 2012 — 10:00

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень падпісчыка

На гэты раз журналісты раённай газеты “Зара над Нёманам” прыйшлі ў бібліятэку не задаваць пытанні, а пагутарыць аб раёнцы, яе перспектывах і недахопах, расказаць пра свае творчыя задумкі і знаходкі, пачуць крытыку ад сваіх пастаянных чытачоў. Бо добрая, канструктыўная крытыка прымушае рухацца наперад, шукаць цікавыя тэмы і кампетэнтных суразмоўцаў, не дазваляе расслабіцца.

-- Я заўсёды пачынаю знаёміцца з перыёдыкай з “Зары над Нёманам”, — падзялілася думкамі дырэктар ЦБС Таццяна Уладзіміраўна Валчкевіч.          – З раёнкі даведваюся і пра навіны Мастоўскага раёна, і пра цікавых лю-дзей, што жывуць і працуюць побач. Падабаецца чытаць публікацыі на маральна-этычныя тэмы. У нашым калектыве вы маеце падтрымку, бо “Зару” выпісваюць, яе чытаюць, яе рэкамендуюць наведвальнікам бібліятэкі.

— Моладзь, што працуе ў рэдакцыі, дае добры, свежы імпульс выданню, —заўважыла загадчыца аддзела маркетынгу Надзея Дзянісаўна Нава-гродская. – Трэба толькі не спыняцца на дасягнутым, ісці далей, не баяцца новага. Я, напрыклад, сама аднойчы скарысталася рэцэптам салаты, што быў надрукаваны ў газеце. Смачная атрымалася салата, скажу я вам. Так што не бойцеся – шукайце, дзейнічайце. Чытачы вас падтрымаюць.

А вось мастак-афарміцель Галіна Іосіфаўна Васілеўская выказала такую прапанову: — Чаму б раз у паўгода ў газеце не выпускаць “Літаратурную старонку”. Я сама пішу вершы, ведаю шмат теланавітых людзей і хацелася б, каб пра іх ведалі і астатнія мастаўчане.

А ўвогуле, сустрэча ў раённай бібліятэцы атрымалася змястоўнай, цёплай і цікавай. Прынамсі, для нас, журналістаў. Упэўнены, што і для нашых суразмоўцаў таксама.                

Н. ШЭЎЧЫКНа здымку: журналісты разам з работнікамі бібліятэкі ў час правя-дзення Дня падпісыка.Фота М. ПАВЯДАЙКІ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: