Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

«Сябруем з кнігай усёй сям’ёй”

«Сябруем з кнігай усёй сям’ёй”21 июня 2016 — 10:00

 Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў Мікелеўшчынскай  сельскай бібліятэцы, у якім прынялі  ўдзел  юныя чытачы, а таксама іх бацькі і нават бабулі і дзядулі.

  Бібліятэку наведала  паэтэса з Мастоў Галіна Іосіфаўна Васілеўская, якая чытала свае вершы.

-- ­­Сёння ні  для каго не з’яўляецца  сакрэтам, што  наша маладое пакаленне  чытае намнога менш, чым мы ў іх узросце. А калі і чытаюць, дык  зусім  не тое, што хацелася б нам, бібліятэкарам і  школьным настаўнікам­філолагам. З класічнай літаратуры чытаюць толькі  тое, што   ўваходзіць у школьную праграму і толькі для таго, каб атрымаць адзнаку па літаратуры. І яшчэ  за шмат гадоў  працы ў бібліятэцы заўважыла, што  найбольш  актыўныя  чытачы  тыя дзеці, дзе  чытаюць бацькі, дзе практыкуюцца сумесныя сямейныя чытанні  з  абмеркаваннем прачытанага, таму  мерапрыемства мы правялі, запрасіўшы на яго дзяцей і дарослых,­­ --расказвае  бібліятэкар Мікелеўшчынскай бібліятэкі  Тамара Уладзіміраўна Кулікоўская.

    Чытаюць  сем’ямі многія. Мама траіх дзяцей  Святлана Мікалаеўна Жвірбля заўсёды прыходзіць  у бібліятэку разам з дзецьмі.  Старэйшая Дзіяна  ўжо чытае сама, а вось меншыя з задавальненнем слухаюць, што ім чытае мама.  Брат і сястра Надзея  і Андрэй Строк  часта прыходзяць  у бібліятэку разам з бабуляй і дзядулем.

   Каля сарака чалавек прыйшлі ў   у бібліятэку на мерапрыемства “Сябруем з кнігай  усёй сям’ёй”. Тамара Уладзіміраўна расказала аб ролі кнігі ў нашым жыцці Усе актыўна  ўдзельнічалі  ў літаратурных конкурсах, віктарынах,  адгадвалі загадкі, чыталі вершы і нават спявалі.     

Тамара Уладзіміраўна Кулікоўская мяркуе, што такія сумесныя мерапрыемствы, калі ў бібліятэцы разам збіраюцца дзеці і дарослыя, патрэбны, бо яны заахвочваюць малодшае пакаленне да чытання.                                                          

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: