Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Сяўба пачалася. У добры шлях, хлебароб!

Сяўба пачалася. У добры шлях, хлебароб!17 марта 2014 — 10:00

На гэтым тыдні веснавую сяўбу пачалі ў філіяле «Дубна», кааператыве “Азяранскі” і сельгаспрадпрыемстве “Мастаўчанка”. Усяго засеяна ў раёне каля сотні гектараў. У чацвер на вялікім полі за вёскай Сухінічы механізатары філіяла Дубна” Аляксандр Аляксандравіч Муха і Святаслаў Рышардавіч Гроншка (на здымку злева направа) сваімі “Джон-Дзірамі” з сеялкамі “Амазоне” засеялі першыя гектары аўса. На гэтым жа полі мы ўбачылі яшчэ каля дзесятка трактароў і грузавых аўтамашын.

-- ­­Нягледзячы на тое, што вясна ў гэтым годзе ранняя, усе работы імкнемся правесці ў сціслыя тэрміны,­­ -- адзначыў аграном аддзялення Віталь Міхайлавіч Мінько.—Старанна працуюць на выраўніванні глебы  механізатары  Дзмітрый Самсонік, Сяргей Даранчук, на дзіскаванні, задзелцы барознаў ­­ Анатоль Біліда, унясенні ўгнаенняў ­­ Дзмітрый Раманчук, своечасова падвозяць мінеральныя угнаенні вадзіцелі Пётр Салей, Александр Ківейша,Уладзімір Шывілька.

Работа ў дубненцаў спорыцца.Больш як па 1600 гектараў яравых зерневых культур, уключаючы кукурузу і грэчку, збіраюцца пасеяць ў кааператывах  “Азяранскі”, імя Адама Міцкевіча, таварыстве “Гудзевічы”, больш як 1700 – у таварыстве “Чарлёна”.

С.ЗВЯРОВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: