Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураМолодёжьМолодёжьСоциумВ трудовом коллективеБлоги наших журналистовНаталья Шевчик

Святочны настрой. Велікодныя падарункі для мастаўчан – ад майстроў раённага цэнтра рамёстваў

Святочны настрой. Велікодныя падарункі для мастаўчан – ад майстроў раённага цэнтра рамёстваў13 апреля 2022 — 09:20

Выстава-кірмаш “Велікодны падарунак” распачала сваю работу на гэтым тыдні ў Мастоўскім раённым цэнтры рамёстваў і працягнецца да канца красавіка.

На выставе можна набыць упрыгожаныя галінкі вярбы, каб пасля асвяціць іх у царкве: у нядзелю вернікі праваслаўнага веравызнання будуць святкаваць Вербную нядзелю.

Таксама майстры раённага цэнтра рамёстваў прапануюць арыгінальныя сувеніры ручной работы, якія стануць цудоўным падарункам родным і блізкім ці ўдала дапасуюцца да святочнага стала ў якасці ўпрыгожання. Ды і хатні інтэр’ер гэтыя мілыя вырабы зробяць больш утульным.

А што наконт плеценых з травы кошыкаў? І такія ёсць у цэнтры рамёстваў. Дарэчы, на абласной выставе-конкурсе дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва, што ладзілася ў Гродне ў мінулыя выхадныя, майстар Мастоўскага РЦР Вольга Вайтовіч была адзначана Дыпломам III ступені ў намінацыі “Лепшыя велікодныя кошыкі”.

Так што выбраць велікодны падарунак мастаўчанам ёсць з чаго. Тым больш, што ён будзе ў вашай калекцыі адзіным і непаўторным.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. 

Подписывайтесь по ссылке https://t.me/mosty_zara_nad_nemanam


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио