Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Свята кнігі У. Ліпскага «Вясёлка над Нёманам”

Свята кнігі У. Ліпскага «Вясёлка над Нёманам”13 декабря 2011 — 10:00

У Курылавіцкім дзіцячым садзе-школе прайшоў незвычайны дзень –свята цудоўнай беларускай кнігі для дзяцей У. Ліпскага  “Вясёлка над Нёманам”.

У актавай зале сабралася дзетвара. Сабралася для таго, каб дакрануцца сэрцам  да роднага слова, да роднага краю – здзейсніць цікавую вандроўку па непаўторных мясцінах  Прынёмання, яго гістарычна-культурнай спадчыне, даведацца пра таленавітых людзей, ураджэнцах краю.

  Ідзе аповед пра аўтара кнігі У.Ліпскага, яго творчасць, праз якую дзеці пазнаюць, адкрываюць свет. Разам з аўтарам усе пераносяцца ў розныя часы, эпохі, знаёмяцца з цікавай гісторыяй Гродзеншчыны - абласным цэнтрам, раёнамі вобласці, іх адметнасцю і непаўторнасцю.На шляху вандроўнікаў сярод лясоў, рэк і азёраў паўстае Мастоўскі раён. Гутарка ідзе пра мясцовыя асаблівасці, мінулае і сучаснае нашага раёна.

 Правяла прэзентацыю кнігі Наталля Мікалаеўна Гайдаш, бібліятэкар школьнай бібліятэкі. Наталля Мікалаеўна – цікавы чалавек, яна сама любіць чытаць, адкрываць новае, і гэту любоў да кнігі з задавальненнем перадае нам, дзецям. Вандроўка скончылася, але жаданне прадоўжыць падарожжа па кнізе засталося. Прэзентацыя кнігі выклікала вялікую цікавасць ў юных чытачоў.  Абавязкова прачытайце кнігу У.Ліпскага “Вясёлка над Нёманам”.Кніга дапаможа зрабіць шмат новых адкрыццяў пра наш дзівосны край.

  Хочацца звярнуцца да ўсіх равеснікаў словамі паэта   Л. Якубовіча:Якой далёкай ні будзе дарога,Якім бы шырокім  ні здаўся прасцяг -  Вяртайся сюды,  да святога парога:  Адсюль твой пачатак  і  тут твой працяг.

Н. ЛЕЎЧЫК,член актыву бібліятэкі    Курылавіцкага дзс-СШ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: