Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Свая ў доме

Свая ў доме11 июня 2012 — 10:00

Быць сацыяльным работнікам Ніне Міхайлаўне Патапенка наканаваў лёс.  З дзяцінства была ў яе патрэбнасць аказваць дапамогу тым, каму яна неабходна. А яшчэ падштурхнула да гэтай працы знаёмая суседка, заўважыўшы гэтую асаблівасць у Ніны Міхайлаўны. І вось ужо 10 год Ніна Міхайлаўна аказвае маральную і іншую дапамогу інвалідам і нямоглым       адзінокім людзям. У яе сям’і, як сцвярджае Ніна Міхайлаўна, акрамя сваіх, ёсць яшчэ дзесятак суродзічаў. Пасля яе чысціня і парадак застаюцца ў кватэрах  падапечных. Гэта сцвярджаю і я, аўтар гэтых радкоў. Прыйшоўшы да мяне, Ніна Міхайлаўна тут жа ўзялася за работу і па-свойму ператварыла кухню, якая стала светлай і прывабнай.

У самой Ніны Міхайлаўны было нялёгкае жыццё. Шматдзетную сям’ю чорнай хмарай накрыў Чарнобыль. Аднаго з братоў кінулі на ліквідацыю аварыі, ён пасля гэтага перанёс дзевяць аперацый і ў свае 49 гадоў не можа жыць без старонняй дапамогі.

А ў маленькай Ніны пачалося, як кажуць, “блуканне па пакутах”. Хоць і позна, але дзяржава ўзялася ратаваць малалетніх, пасылалі іх у аздараўленчыя лагеры, санаторыі, дамы адпачынку, давялося пабыць нават у знакамітым “Артэку”. Вабіла мора, захапленне ад яго і цудоўнага  крымскага наваколля засталося да гэтага часу.

Але часцей за ўсё ўспамінаецца родны Брагін з яго цудоўным наваколлем: лясамі, рэчкамі Брагінкай, Дняпром, возерам у цэнтры горада. Ня-гледзячы на ўсе папярэджванні, жылі ў Брагіне пасля аварыі яшчэ дзевяць гадоў. Але наступствы аварыі рабілі сваю разбуральную справу,  і Ніне Міхайлаўне давялося ў 1993 годзе выехаць у Масты.

І вось ужо каторы год яна працуе сацыяльным работнікам, і ў гэтым не раскайваецца. Калі Ніну Міхайлаўну спыталі, ці добрыя ў яе людзі на абслугоў-ванні, то яна адказала: — “Я добрая, і мае падапечныя добрыя”. Знайшла жанчына сваё прызванне.7 мая 2012 года Ніна Міхайлаўна        адзначыла юбілей.

Пажадаем ёй заставацца такой жа бадзёрай,  аптымісткай   па жыцці на радасць людзям!  Ніна Міхайлаўна і яе работа вельмі патрэбна нам, пажылым людзям, без яе было б цяжка жыць і справіцца з бытавымі праблемамі. Вялікага Вам чалавечага і  жаночага шчасця!

С. СУРАВЕЦ, жыхар г. Масты



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: