Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Сустракаць, вучыць і зноў развітвацца…

23 августа 2011 — 10:00

Наперадзе новы  навучальны год з новымі падзеямі, святамі, конкурсамі, спаборніцтвамі, урокамі, алімпіядамі, цікавымі справамі і мерапрыемствамі. Чаго таіцца, усім нам хочацца ў школу да сваіх сяброў, любімых настаўнікаў, бо ў нашай школе мы жывем адзінай дружнай сям’ёй.

  У нас вельмі прыгожая школа.Яна падабаецца ўсім, хто яе наведвае. Мы сумуем па ёй у час летніх канікул, але са школай не развітваемся і летам. Мы любім адпачываць на ўтульнай школьнай тэрыторыі, з задавальненнем працуем  на прышкольным участку ў час працоўнай практыкі. Усе працуюць з задавальненнем. Прыязджайце да нас у Рагозніцу і на свае вочы пабачыце такую прыгажосць!

  Казачны ўтульны двор — гэта яшчэ не ўсё! У нашай школе вучацца таленавітыя вучні і працуюць выдатныя настаўнікі. У гэтым годзе з дванаццаці выпускнікоў  сярэдняй школы сямёра паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Наш выпускны зорны клас закончыў і зорны выпускнік Андрэй Лудзіч, які заняў першае месца на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі і не здрадзіў сваёй мары:  пайшоў вучыцца на гістарычны факультэт. Сярод  выпуск-нікоў і Вікторыя Драбышэўская, якая задавала пытанне Прэзідэнту нашай краіны А.Р. Лукашэнку, і Ірына Здановіч, якая  не раз станавілася пераможцай раённых і абласных алімпіяд па біялогіі,  набрала 72 балы па матэматыцы на цэнтралізаваным тэсціраванні і паступіла  ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на інжынерна-эканамічны факультэт.

  Хутка бяжыць час, але не старэе наша школа. На змену выпускнікам прыходзіць новае пакаленне вучняў. А настаўнікам даводзіцца сустракаць, вучыць і зноў развітвацца. І  так бясконца…

 Актыў гуртка “Юны карэспандэнт” (кіраўнік Г. М. Пярова)



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: