Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Суквецце нацыянальных культур у Гродна

Суквецце нацыянальных культур у Гродна11 июня 2014 — 10:00

 Заключны этап  юбілейнага, X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, прайшоў у Гродне. Толькі на фестывалі ў горадзе над Нёманам можна ўбачыць нацыянальныя падворкі. Сёлета іх было 22 ­­ далучыліся англічане, балгары, іспанцы, італьянцы, крымскія татары.

Традыцыі ладзіць у Гродне фестываль нацыянальных культур споўнілася амаль дваццаць гадоў. Беларускае свята яднання за доўгія гады не страціла свайго адметнага фармату, яно застаецца шчырым і вельмі душэўным.

 Гродна на гэты раз толькі афіцыйных гасцей запрасіў паўтары тысячы.  На тры дні гістырычны цэнтр горада над Нёманам ператварыўся ў адну непаўторную творчую пляцоўку.

Наведаўшы нацыянальныя падворкі, людзі атрымалі непаўторную асалоду ад таго, што пагасцілі ў такой вялікай, цікавай, шматнацыянальнай сям’і Беларусі, а суайчыннікі адчулі гонар ад таго, што жывём у згодзе.                                                                                                                      

С. ЗВЯРОВІЧНа здымку: на X Рэспубліканскім фестывалі  нацыянальных культур.Фота БЕЛТА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: