Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

«Спадчынцы» з Азёрак – у финале “Галасоў гісторыі”

«Спадчынцы» з Азёрак – у финале “Галасоў гісторыі”07 апреля 2014 — 10:00

З перамогай вярнулася каманда Азёркаўскай сярэдняй школы з занальнага тура восьмага абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі. Зараз краязнаўцы рыхтуюцца да фіналу інтэлектуальнага спаборніцтва.

— У занальным туры, які праходзіў у гарадскім пасёлку Зэльва, прынялі ўдзел каманды з Карэліч, Зэльвы, Дзятлава, Слоніма, Навагрудка і Мастоў, — расказвае метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Пятроўна Бэкман.—Нашы рабяты паказалі выдатныя рэзультаты на ўсіх этапах конкурсу. Разам з настаўніцай гісторыі Ірынай Аляксандраўнай Гарбацэвіч яны правялі вялікую падрыхтоўчую работу. Гэта дазволіла  прадэманстраваць свае веды па гісторыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, памятнікаў і абеліскаў у памяць аб загінуўшых у гады фашысцкай навалы, а таксама ўменне працаваць у камандзе.

Па словах Н.П. Бэкман, асноўная барацьба за права называцца лепшымі разгарнулася паміж краязнаўцамі з Мастоў, Карэліч і Слоніма.   А ацэньвалі юных інтэлектуалаў выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, супрацоўнікі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея і абласнога цэнтра турызму і краязнаўства.

Фінал абласнога конкурсу “Галасы гісторыі” пройдзе ў пачатку мая.

Н.ШЭЎЧЫК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: