Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Спачатку было слова

Спачатку было слова25 мая 2011 — 10:00

Пачынае біблейскай фразай размову  аб жыцці -быцці, аб нашай “Зары над Нёманам” і іншых сродках масавай інфармацыі  настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма, пратаіерэй Мікалай Гляд, напамінаючы  нам  аб той вялікай адказнасці, якую журналісты павінны несці за напісанае і растыражыраванае слова. Журналіст, беручы ручку і ліст паперы ці сядаючы за кап’ютэр, павінен думаць, як адгукнецца яго слова ў масах.

    Айца Мікалая мы можам лічыць  сябрам раёнкі, нашу газету ён чытае і выпісвае даўно. На старонках газеты друкаваліся яго допісы пра   160-гадовы юбілей Свята-Мікалаеўскага  храма. Айцец Мікалай адзначыў:

    — З газетай “Зара над Нёманам” і яе галоўным рэдактарам  Станіславам Рышардавічам Звяровічам супрацоўнічаю даўно. На яе старонках можна прачытаць  пра разнастайныя падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі нашага раёна ў грамадскім і духоўным жыцці.

    Жадаю ўсім супрацоўнікам газеты моцнага здароўя і творчых поспехаў, каб ваша друкаванае слова прыносіла багатыя духоўныя  плады!

    Карыстаючыся выпадкам, яшчэ раз віншую ўсіх прыхаджан Свята-Мікалаеўскага храма з Прастольным святам Свяціцеля Мікалая.  



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: