Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Спачатку было слова

Спачатку было слова06 сентября 2016 — 09:10

У Мастоўскай раённай бібліятэцы  арганізавана кніжная  выстаўка «Гісторыя  беларускага пісьменства», на стэндах якой прадстаўлены факсімільныя  выданні  Бібліі  Ф. Скарыны, газеты  «Наша ніва» і іншая літаратура па гэтай тэматыцы.

   Першага верасня  раённая бібліятэка запрасіла  старшакласнікаў гімназіі №1 г. Масты на пасяджэнне музычнай  гасціннай  “Натхненне” “Мова мая, беларуская, родная!” Работнікі бібліятэкі расказалі рабятам  пра  гістарычныя этапы ў развіцці  беларускай мовы і пісьменнасці. Народны ансамбль “Ярыца” Мастоўскага цэнтра  культуры ўпрыгожыў  мерапрыемства  цудоўнымі песнямі.

  Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць праявіць свае дасведчанасць і эрудыцыю, прыняўшы ўдзел  у віктарыне  “Зберагчы Беларусь у

сваім сэрцы”.

   У Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы  адбылося свята  “Духоўная кніга -- крыніца вялікай мудрасці”, у ім удзельнічалі навучэнцы  гімназіі №1 г. Масты малодшых класаў. Дзеці  пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю беларускіх асветнікаў, удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні  “Родная мова -- матчына мова”, пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай беларускай літаратуры.

   Традыцыйна Дзень  беларускага пісьменства  праходзіць у першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з’яўляюцца  гістарычнымі  цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Сёлета  літаратурнай сталіцай краіны стаў Рагачоў. У 2017 годзе  цэнтрам свята, прымеркаванага да 500-годдзя  беларускага кнігадрукавання,  зноў стане старажытны Полацк -- родны  горад  беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: