Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Смяяцца... дазваляецца

Смяяцца... дазваляецца04 июля 2013 — 10:00

Нядаўна, вяртаючыся цягніком з абласнога цэнтра, стала сведкай размовы двух сталых мужчын.— Калісьці з задавальненнем глядзеў па тэлевізары розныя юмарыстычныя перадачы, —  пачаў размову адзін з субяседнікаў. – Пасмяеешся ад душы, адпачнеш – і настрой паляпшаецца, і праблемы ўжо не здаюцца такімі невырашальнымі. А зараз ці то жарты іншымі сталі, ці то мы змяніліся, але юмарысты мяне толькі раздражняюць. Адразу ж другі канал пераключаю.

— Ну і дарэмна, — уступіў у гутарку яго спадарожнік. – А я вось і сам гляджу, і сваім пацыентам настойліва рэкамендую перадачы з удзелам М. Задорнава,   У. Вінакура, Я. Петрасяна і іншых майстроў падымаць настрой. Смехатэрапія як сродак станоўчых эмоцый яшчэ нікому не пашкодзіла. Наадварот, пазітыўныя думкі “прыцягваюць” добрыя падзеі. Людзі хутчэй ідуць на папраўку. Гэта ж даказаны факт…Сапраўды, ад добрай шчырай усмешкі і “пахмурны дзень святлей”, і нават праліўны дождж нястрашны, калі да яго ставіцца як да “жарту” прыроды.Выходзіць, калі часцей смяяцца і ўсміхацца, можна іншым разам  абвергнуць нават прагнозы сіноптыкаў.

Значыць, ёсць сэнс “ударыць” па непагодзе ўсмешкай і добрым настроем, разагнаць хмары не толькі на небе, але і ў нашых адносінах. І тады, як сцвярджаюць дасведчаныя людзі, у душах усталююцца вечная вясна і маладосць.

Дык чаго ж мы чакаем?! Чаго бясконца наракаем на складанасці часу і дрэннае надвор’е? Навокал столькі падстаў, каб усміхнуцца: дзень нараджэння калегі па працы, смачны абед, прыгатаваны любімым чалавекам, цікавы фільм па тэлевізары, доўгачаная пакупка, прыемны сюрпрыз ад сына ці дачкі… Давайце паспрабуем змяніць свае адносіны да абставін, калі не можам змяніць самі абставіны…

Н. СВЯТЛОВА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио