Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Складаемыя поспеху Гудзевіцкай сярэдняй школы

Складаемыя поспеху Гудзевіцкай сярэдняй школы11 августа 2020 — 16:01

Складаемыя поспеху... Спрэчнае словазлучэнне ... На першы погляд, цяжка вызначыць заканамернасць паміж гэтымі паняццямі. Ці існуе тая мяжа, якая ператварае шчаслівы збег абставін у заканамерныя поспехі, асабліва ў прафесіі кіраўніка ўстановы адукацыі? Думаю, што існуе.

З 2017 года я працую ва ўстанове адукацыі на пасадзе дырэктара. З першага дня задаю сабе пытанне: што ж трэба рабіць мне, маладому кіраўніку, каб дзіўны свет школьных гадоў стаў незабыўным часам жыцця кожнага вучня маёй школы, каб у школу хацелася ісці, каб са школы не хацелася выходзіць? Што зрабіць для таго, каб прывесці ўстанову да поспеху? Я выдатна разумела, што як самы смелы і адважны капітан не зможа ў адзіночку весці карабель скрозь буру і рыф, так і я не змагу выстаяць адзін на адзін са стыхіяй-рэальнасцю. І для таго, каб прывесці ўстанову да поспеху, я вырашыла перш - наперш згуртаваць яшчэ больш наш дружны калектыў. І я не памылілася. Гэта мая каманда, на якую я магу сёння разлічваць у любы шторм.

Я радуюся таму, што ў нас ва ўстанове ў цяперашні час склаўся творчы педагагічны калектыў аднадумцаў, на які можна пакласціся ў любую хвіліну, калектыў з вялікім патэнцыялам. Сёння я адказваю за яго прафесійныя дасягненні, ажыццяўляю намаганні для вырашэння задач, якія стаяць перад ім, вяду яго да поспеху. А поспехамі сваімі мы можам ганарыцца не толькі на раённым, але і на абласным, і рэспубліканскім узроўнях.

 Гэта шэраг дыпломаў творчых конкурсаў:  дыпломы ІІ ступені ў фестывалі-конкурсе “Нашчадкі традыцый”, у конкурсе юных журналістаў “Ты ў эфіры”; дыпломы ІІІ ступені ў адкрытым фестывалі рыторыкі “Уперад, да А.С.Пушкіна!”, у конкурсе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці “Hi-Tech”. Асабліва хочацца адзначыць дасягненні ў спорце: дыпломы І ступені ў міжнародным турніры па валейболу і ў рэспубліканскай алімпіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы, дыплом ІІ ступені ў рэспубліканскай спартакіядзе па валейболу.

У 2019 годзе нашы вучні атрымалі дыпломы ІІ і ІІІ ступені ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, у 2020 – дыплом ІІ ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па гэтым жа вучэбным прадмеце. Вынік не прымусіў доўга чакаць: у 2019 годзе ўстанова стала пераможцай раённага спаборніцтва сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-культурным развіцці.

Але не менш важна для мяне ведаць пра чалавека не толькі ў прафесійным плане, але і ў асобасным. Лічу, што з гэтага пачынаецца давер і ўзаемапавага ў зносінах. Камунікабельнасць, прыстойнасць, пачуццё справядлівасці, уважлівае стаўленне падначаленых – такі важны крок раблю я ў дзелавых зносінах. Таму нас натхняе і гуртуе агульная ідэя, мэта, імкненне атрымаць якасны вынік, жаданне ісці разам да перамог, адчуваючы пры гэтым сваю датычнасць да ўсяго таго, што адбываецца. Каб дасягнуць поспеху, трэба гэтага захацець, а дасягнуўшы, старацца ўтрымаць на заваяваных пазіцыях. Захоўваць заваяваныя пазіцыі дапамагаюць нам бацькі, ЗАТ “Гудзевічы”, Гудзевіцкі сельвыканкам, філіял “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”, УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”.

Поспех нашай установы адукацыі – гэта не выпадковасць, а заканамернасць. Я ганаруся сваёй школай, люблю свой калектыў. Мая праца мне ў радасць. Яна для мяне ператварылася ў сэнс, які кожны чалавек шукае ў сваім жыцці. А я поўная творчых задум і ўпэўненасці ў тым, што ўсё задуманае абавязкова заўтра збудзецца.

 

 

Вольга Валюшка,

дырэктар ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио