Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Шпакоўні з’явіліся на экалагічнай сцежцы ДЦРДз г. Масты

Шпакоўні  з’явіліся на экалагічнай сцежцы ДЦРДз г. Масты06 апреля 2019 — 08:13

З 1 па 19 сакавіка ў дашкольным цэнтры  развіцця дзіцяці г. Масты ў рамках праекта  «Зялёныя школы» прайшла акцыя «Кожнаму шпаку - па палацы».

 

Выхаванцы старэйшых груп разам з бацькамі прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, майструючы шпакоўні для птушак - сяброў. Усяго было выраблена 22 шпакоўні, частку якіх развесілі на экалагічнай сцежцы нашай ўстановы. Астатнія шпакоўні выхаванцы падаравалі  дзецям дзяржаўных устаноў адукацыі "Яслі-сад №6 г. Масты» і «Яслі-сад №1 г. Масты».  Яны агучылі ім цікавыя факты з гісторыі пералётных птушак, расказалі аб тым, чым шпакі сілкуюцца і як клапоцяцца пра сваіх  птушанят, разам правялі назіранне за птушкамі.

 

У рамках гэтай акцыі прайшоў конкурс малюнкаў «Птушыны партрэт», дзе хлопчыкі  і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем дэманстравалі свае выяўленчыя здольнасці. Займальна прайшла забаўка «Вясна прыйшла, птушак за сабой прывяла». Галоўная гераіня мерапрыемства Каркуша спявала, скакала, задавала пытанні з жыцця птушак. А дзеці, у сваю чаргу, расказалі ёй пра неабходнасць беражліва ставіцца да прыроды, у тым ліку і да птушак.

 

Выхаванцы атрымалі масу яркіх уражанняў на ўвесь дзень. Такія акцыі заахвочваюць дзецей дашкольнага ўзросту і дарослых клапаціцца пра сяброў нашых меншых, выклікаюць пачуццё любві да роднай зямлі,  прыцягваюць увагу да вырашэння экалагічных праблем,  а таксама прапагандуюць актыўны лад жыцця.

 

Шпакоўні чакаюць сваіх жыхароў на дрэвах экалагічнай сцежкі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Масты. Вы пацікавіцеся: а што ж далей? Паглядзім, якія птушкі паселяцца ў шпакоўні, паслухаем, як яны спяваюць, паназіраем, зробім фотаздымкі  і падзелімся з вамі, дарагія нашы сябры.

 

 

Т. Фітлоўская,

 намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

дашкольнага цэнтра

развіцця дзіцяці г. Масты


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио