Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМедицинаМедицина

Ішоў, паслізнуўся, апрытомнеў... гіпс

13 декабря 2010 — 10:00

Зіма сёлета не прыйшла, а ўварвалася стыхійна. Апошні лістападаўскі дзень быў больш падобны да лютаўскага, з моцным снегападам і завеяю. Некаторыя з нас псіхалагічна аказаліся не гатовымі да такога нечаканага прыходу зімы і снегападу.

Толькі ў першы па-сапраўднаму зімовы тыдзень  ў паліклініку з “зімовымі” траўмамі звярнуліся адзінаццаць чалавек: пяць мужчын, чатыры жанчыны і два школьнікі—хлопчык і дзяўчынка. Усе пацярпелыя ад снегападу—людзі працаздольнага ўзросту. Пажылыя  аказаліся больш асцярожнымі: з дому без асаблівай патрэбы  лішні раз не выходзілі, а на вуліцы  стараліся захоўваць меры асаблівай перасцярогі. Аб гэтым паведаміла медсястра траўматалагічнага кабінета паліклінікі  Дзіна Іванаўна Манцэвіч.

 Дзеці атрымалі траўмы, катаючыся з горкі. Самыя распаўсюджаныя траўмы—пераломы рук, ног і скабаў. Пачатак зімы аказаўся даволі суровым, але дзякаваць Богу, пакуль што абышлося без сур’ёзных вынікаў для здароўя пацярпелых ад нечаканага прыходу зімы.

Першы зімовы марозны тыдзень змяніўся адлігай, а затым зноў падмарозіла, і тратуары ператварыліся ў сапраўдны каток. Для дзяцей -- гэта дадатковая забава, а вось для дарослых -- гэта магчымасць паслізнуцца, упасці і апрытомнець з гіпсам. Дзеля свайго здароўя аматарам высокіх абцасаў урачы-траўматолагі рэкамендуюць выходзіць на вуліцу ў абутку на ўстойлівай падэшве.

         Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: