Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Шчодра здарыла азёркаўская ніва. Хлеб чалавеку і роднай дзяржаве

Шчодра здарыла азёркаўская ніва.  Хлеб чалавеку і роднай дзяржаве22 августа 2014 — 10:00

Свята дажынак адбылося ў Вялікіх Азёрках. У сельскіх жыхароў добры настрой . СВК «Азяранскі» ­­ на трэцім месцы ў раёне па валаваму збору зерневых: амаль 16 тысяч тон, і ўраджайнасці ­­ 57,1 цэнтнера з гектара.

«Сёння ў нас свята дажынкі! І на нашым сялянскім  свяце мы праслаўляем людзей нашай Азёркаўскай зямлі і выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам жніва. І для вас, паважаныя хлебаробы, сёння будзе сапраўднае свята з караваямі, віншаваннямі, кветкамі, песнямі, свята, якое вы заслужылі», ­­ --гэтымі словамі вядучыя запрашаюць працаўнікоў СВК «Азяранскі» прыняць удзел у дажынках, якія адбыліся ў сельскім клубе.

Вядома, што поспех і вынік хлебаробскай працы ў час жніва ў многіх залежыць ад камбайнераў. Гэтыя людзі паказваюць сваю сілу і волю, свой мужны характар. Іх шчыра вітаюць і запрашаюць на сцэну. Сярод камбайнераў, якія  працавалі на «Лексіёнах», першае месца заняў камбайнавы экіпаж Л. Л. Гарадко і      Ю. А. Майсюка, другое ­­ М. У. Серады.

Сярод камбайнераў, што працавалі на «Палессе-­1218», першае месца  заняў  М. А. Біч, другое ­­ экіпаж у скла­дзе А. Э. Дубатоўкі і С. М. Юрагі, трэцяе ­­У. К. Іванчык. А. Р. Баран выйшаў пераможцам сярод камбайнераў, што працавалі на КЗС­-10К, а экіпаж у складзе А. М. Санюкевіча і Д. А. Саўчука стаў пераможцам сярод камбайнераў, што працавалі на «Ліда­-1300».

Старшыня гаспадаркі  У. М. Шульгач уручыў  пераможцам і астатнім камбайнерам прэміі. А артысты выканалі песні.

Вялікую падзяку заслугоўваюць вадзіцелі гаспадаркі. Без іх ні адна работа ні абыходзіцца. Усе яны маюць багаты вопыт, працавітыя, сумленныя. Іх таксама запрасілі на сцэну. Пераможцамі сярод вадзіцеляў сталі М. І. Гедрэвіч, М. У. Юргель, А. В. Сукач, Дз. А. Саўчук, Б. У. Майсюк, А. І. Мялешка. Пераможцам і ўсім вадзіцелям Уладзімір Мікалаевіч таксама ўручыў прэміі,  а сямейны дуэт у скла­дзе Святланы і Алены Чудзілоўскіх выканаў у іх гонар песню «Дарогі».

На дажынках былі ўшанаваны прадстаўнікі  і ўсіх астатніх сельскіх  прафесій, якія ўнеслі вялікі ўклад у багаты азёркаўскі каравай. На свяце выступілі з падвя­дзеннем вынікаў жніва, добрымі пажаданнямі  старшыня кааператыва У. М. Шульгач, галоўны аграном І. В. Шышлоўскі, вядучы інжынер А. А. Сай, намеснік старшыні В. А. Нагуй.

Намеснік  кіраўніка гаспадаркі А. І. Пчольнік павіншаваў У. М. Шульгача з 20-­годдзем  яго працы ў якасці старшыні.

Цудоўныя песні выканалі для ўдзельнікаў дажынак артысты вакальнага гурта «Азяраначка».С. ЗВЯРОВІЧНа здымках: у час дажынак у Вялікіх Азёрках.                Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио