Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Шануйце мову сваю

Шануйце мову сваю07 сентября 2015 — 10:00

 Як вядома, мэта настаўніка ­ даць веды школьнікам па прадмеце. Але функцыя настаўніка беларускай мовы і літаратуры гэтым не абмяжоўваецца. Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць, далучыць да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю – гэтыя задачы ставіць перад сабой настаўнік беларускай мовы.

Сёння, у час камп’ютарызацыі і разнастайнасці сродкаў інфармацыі, вучні вельмі мала чытаюць і гавораць па­беларуску, таму паўстаюць пытанні: як зацікавіць вучняў роднай мовай, падтрымаць цікавасць да прадмета і жаданне вывучаць мову!?

У першую нядзелю верасня Беларусь    адзначае Дзень беларускага пiсьменства i друку. У гэтым годзе свята прыпадае на 6 верасня. Гэты дзень стаў традыцыйным і ў ДУА «Сярэдняя школа №3». Настаўнікі і класныя кіраўнікі праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне любові і пашаны да мовы Бацькаўшчыны.

Планамі на будучы вучэбны год падзялілася Алена Чаславаўна Коцка ­ намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры  ДУА «Сярэдняя школа №3»:  ­­ Сёлета мы плануем правесці школьны конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”, прэзентацыю “Шчучын – сталіца Дня беларускага пісьменства”, будзе арганізаваны выпуск газет, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, класныя гадзіны “Жыве ў вяках беларускае слова” і інш.

Як зразумела, правядзеннем аднаго такога свята выклікаць у вучняў цікавасць да мовы цяжка. У гэтай школе праводзяцца і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне сферы выкарыстання і папулярызацыі беларускай мовы, выхавання ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Штогод праводзяцца Тыдні беларускай мовы і літаратуры, акцыі “Размаўляй са мной па­беларуску” (да Дня роднай мовы). Вучні школы рэгулярна прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік”, у навукова­практычных канферэнцыях і алімпіядах.

Такая праца дарэмна не праходзіць. На раённай навукова­практычнай канферэнцыі “Пошук. Творчасць. Пазнанне” вучні гэтай школы за свае навукова­даследчыя працы па беларускай мове і літаратуры заўсёды займалі прызавыя месцы (Лізавета Папянюк, Паліна Сарвас, Вольга Жылеўская, Ксенія Панкевіч, Дар’я Хілько). Акрамя раённай, выпускніца 2014 года Кацярына Рагачэўская прымала ўдзел у канферэнцыях г. Ліды і Ваўкавыска, дзе яе праца была    адзначана дыпломамі І і ІІ ступені. На абласной канферэнцыі “Крыштальная альфа” ў 2013 годзе яна атрымала грамату.

“Мы вельмі ганарымся выпускніцай 2015 года Анастасіяй Дзенісевіч. Яна чатыры гады запар станавілася прызёрам раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, і як вынік ­ на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымала 100­балаў”, ­ -- дадае Алена Чаславаўна.

Зыходзячы з гэтага, можна сказаць, что праца А.Ч.Коцкі недарэмная, калі ёсць такія таленавітыя вучні. «Шануйце мову сваю!» – заклiкаюць беларускiя пiсьменнiкi. У гэтым жа накірунку працуюць i настаўнiкi ўсіх школ,  не толькi выкладчыкi  роднай мовы.

В.СТАСЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: