Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Сезон цалебнага напітку

Сезон цалебнага напітку16 апреля 2012 — 10:00

Зараз у разгары сезон нарыхтоўкі  бярозавага соку. На дзесятага красавіка ў Мастоўскім лясніцтве гэтага смачнага і карыснага напітку нарыхтавана 18 тон. Аб гэтым паведаміла памочнік ляснічага С. Ч. Тамашэвіч. Сезон нарыхтоўкі бярозавага соку, у залежнасці  ад надвор’я, працягваецца да трох тыдняў. Сёлета ў сувязі з халоднай вясной  пачаўся пазней звычайнага. Урачы раяць піць  бярозавы сок тым, у каго хворыя ныркі. Найбольш лячэбны першы бярозавы сок.  Лясніцтва прадае бярозавы сок насельніцтву па цане 900 рублёў за літр.

Несанкцыянаваная, самавольная нарыхтоўка соку караецца папярэджаннем і  штрафам да 20 базавых велічынь, у залежнасці ад таго,  якая шкода нанесена бярозам. У гэтым сезоне некалькі чалавек ужо пакараны за несанкцыянаваную нарыхтоўку соку.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: