Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовИрина БочкоГод качестваГод мира и созидания

Сёння Мастоўшчына далучылася да абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне”

Сёння Мастоўшчына далучылася да абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне”10 апреля 2023 — 15:11

Старт дадзенай акцыі надаў кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік яшчэ 15 сакавіка ў Гродна ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера.

Менавіта тады ад Вечнага агню ў гонар загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны запалілі факел. І вось ужо амаль месяц акцыя крочыць па раёнах нашага рэгіёна.

10 красавіка дэлегацыя Мастоўскага раёна, якая складалася з прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, на чале са старшынёй Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў Валерыем Табала, накіравалася ў Шчучын, каб атрымаць мірны агонь у знак яднання, агульнай стваральнай працы на карысць дзяржавы, беларускага народа і падрастаючага пакалення.

Для ўдзелу ў акцыі каля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, школьнікі. Іх аб’яднала агульная памяць, павага да гісторыі, любоў да Радзімы. Памяць, якая захоўвае трагічныя падзеі жудаснай вайны. Павага да тых, хто цаною свайго жыцця адваяваў мір і падарыў нам шчасце жыць у незалежнай краіне, любіць, гадаваць дзяцей і марыць. Любоў да Радзімы, якая натхняе на стваральную працу ў імя будучыні.

Старшыня Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Табала атрымаў сімвалічны агонь стварэння з рук старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганны Хвядзюк.

– Абласная акцыя “Памяць. Мір. Стварэнне” заклікана аб’яднаць людзей на аснове каштоўнасцей  міру, дабрабыту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мы сабраліся на гэтым памятным месцы, каб прадэманстраваць вернасць сваёй гістарычная памяці, імкненне забяспечыць пераемнасць пакаленняў у імя будучага, захаваць і памножыць дасягненні нашых продкаў, – сказала Ганна Хвядзюк, перадаючы агонь дэлегацыі Мастоўскага раёна.

У адказ Валерый Табала выказаў словы падзякі за агульную працу на карысць дзяржавы і беларускага народа.

– Мы з гонарам і адказнасцю прымаем эстафету, якая дэманструе адзінства народа перад выклікамі сучаснасці. Мы маем магчымасць сёння жыць і працаваць, ствараць і развівацца, дзякуючы загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны салдатам, партызанам і мірным жыхарам. Мы павінны захаваць гістарычную памяць і перадаць яе наступным пакаленням дзеля працягу жыцця на Зямлі, дзеля міру і росквіту Рэспублікі Беларусь, – сказаў Валерый Іванавіч.

Скупая сляза цішыню вартуе… Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых прысутныя. А потым у такой жа цішыні ўсклалі кветкі да помніка на брацкай магіле.

Дзеці вырастаюць, становяцца дарослымі… Няхай жа памяць папярэдніх пакаленняў захаваецца ў будучых. Сімвалічна прагучала песня “А што ты зрабіў для Радзімы” у выкананні шчучынскай моладзі, членаў БРСМ. Сумленне гісторыі – гэта праўда. Дык памятайце, нашчадкі аб тым, што толькі ў міры і згодзе магчыма жыць, свабодна дыхаць, любіць і тварыць.

Ірына БОЧКО

Фота аўтара



Видео


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио