Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМедицинаМедицина

Сельскімі урачамі становяцца толькі добрыя і адчыйныя

Сельскімі урачамі становяцца толькі добрыя і адчыйныя14 июня 2011 — 10:00

Учарашні выпускнік Гродзенскага медуніверсітэта      Андрэй Пашкоўскі сёння ўжо год як урач Дубненскай участковай бальніцы. У аграгарадок ён трапіў па размеркаванні і лічыць, што з першым працоўным месцам яму пашанцавала.

Па-першае, маладому ўрачу адразу прадаставілі двухпакаёвую кватэру. Так шанцуе далёка не ўсім маладым спецыялістам. Па-другое, у сельскага ўрача неабмежаваныя магчымасці і шырокі прастор для медыцынскай практыкі. Толькі самыя смелыя і адчайныя не баяцца паспрабаваць сябе ў ролі сельскага доктара. Урач у вёсцы, як правіла, самастойна прымае рашэнне, нясе за яго персанальную адказнасць і таму не мае права на памылку. Гэта ў вялікай клініцы маладога спе-цыяліста могуць падстрахаваць і паправіць калегі.

Сельскі ўрач павінен лячыць і малых, і пажылых, да кожнага пацыента ўмець падабраць свой ключык. Андрэю Рычардавічу гэта ўдалося за кароткі тэрмін. Яго любяць і паважаюць дубненцы. Даведаўшыся, што ў бальніцу завіталі журналісты, пацыенты акружылі нас і вельмі прасілі расказаць на старонках газеты, што Андрэй Рычардавіч не толькі цудоўны доктар, але і добры і чулы  чалавек.

— Ён так з намі ўмее пагаварыць, што адразу становіцца лягчэй не толькі ад лякарстваў, але і ад добрага слова ўрача, якое таксама лечыць, — расказвалі жанчыны пра маладога спецыяліста.

Яшчэ год малады ўрач будзе працаваць у Дубна. Настроены ён пазітыўна. Добраўпарадкаваны і дагледжаны аграгарадок яму падабаецца. У маладога спецыяліста ёсць жыллё, ёсць магчымасць дастойна арганізаваць свой быт. І што важна: сёння ў сельскай бальніцы ў Дубна створаны ўсе неабходныя ўмовы для аказання медыцынскай дапамогі вяскоўцам. Да медыцынскіх праблем з увагай адносяцца прадстаўнікі мясцовай улады і сельгаспадаркі, а таксама галоўны ўрач УЗ “Мас-тоўская ЦРБ” А. М. Трушко.

Толькі за паўгода ў Дубненскай участковай бальніцы прайшлі курс лячэння 350 вяскоўцаў не толькі з Дубна, але і бліжэйшых вёсак. Кожнаму малады ўрач аддаваў не толькі свае веды, але і часцінку сэрца. А ці застанецца Андрэй Рычардавіч у Дубна? Гэта пакажа час. Усё будзе залежаць ад многіх фактараў ...

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: урач Дубненскай участковай бальніцы А. Р. ПАШКОЎСКІ.

Фота М. ПАВЯДАЙКІ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: