Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Сей у добрую пару, збярэш хлеба гару

Сей у добрую пару, збярэш хлеба гару02 апреля 2014 — 10:00

 Менавіта гэтая народная мудрасць зараз з’яўляецца вызначальнай для земляробаў: марудзіць няма калі, зямля чакае насення і клопату, каб пасля аддзячыць багатым ураджаем.Сёлета ў Мастоўскім раёне яравымі культурамі будзе занята 19672 гектары палетка.Трэцяя частка плошчы ўжо падрыхтавана пад сяўбу, як, прынамсі, і насенне.

Па дадзеных райсельгасхарчу на 31 сакавіка, было пасеяна 3589 гектараў яравых культур, або 18 працэнтаў ад запланаванага. За дзень земляробы Мастоўшчыны паспяваюць засеяць больш за 500 гектараў, ці 3 працэнты ад плана. Найбольш арганізавана вядуць сяўбу у РУСП “Мастаўчанка”, філіяле “Дубна” і СВК “Азяранскі”, дзе   на 31 сакавіка было пасеяна 720 гектараў (22 працэнты), 669 гектараў (21 працэнт) і 768 гектараў (20 працэнтаў) адпаведна. Нарошчваюць тэмпы у СВК імя Адама Міцкевіча, ААТ “Чарлёна”  і ЗАТ “Гудзевічы”.

Пад раннія зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у бягучым годзе ў раёне адпушчана 5830 гектараў, з іх 3095 гектараў, ці 53 працэнты ўжо засеяны. Пшаніца сёлета будзе пасеяна на 1780 гектарах, больш як 2420 гектараў зойме ячмень, 1345 гектараў – зернебабовыя, 2432 гектары – аднагадовыя травы. Авёс пасеяны на плошчы 276 гектараў.

Акрамя сяўбы, гаспадаркі раёна вядуць падкормку азімых зерневых культур, азімага рапса, шматгадовых траў, сенажацяў і пашаў. Пачалася другая падкормка, у тым ліку і азотам,  азімых зерневых і азімага рапса.  Азімыя, дарэчы, займаюць 9820 гектараў, плошча рапсавага палетка складае 2350 гектараў.  Падкормку ў выгля-дзе азотных і калійных угнаенняў атрымала палова шматгадовых траў, якія сёлета займаюць 4352 гектары.  Таксама ў гаспадарках працягваюцца работы па перазалужэнню пашаў.

Н. ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио