Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодежьМолодежь Мостовщины

«Сама пляту і другіх вучу”

«Сама пляту і другіх вучу”26 июля 2012 — 10:00

Што можна зрабіць з кляновых лісцяў? Напэўна, толькі па-ставіць у букет ці,  засушаныя, выкарыстаць у тэхніцы экібана, адкажаце вы. А вось юная жыхарка вёскі Зарудаўе Жэня  Броўкіна з кляновых лістоў умее рабіць... кветкі.Вышываныя падушкі, прыгожыя вырабы з бісеру, кветкі з лісцяў дрэў, падзелкі з пластыліну – усё гэта можна ўбачыць на выстаўцы работ Жэні, што арганізавана ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы.

-- Калі я яшчэ вучылася ў пачатковых класах, то наведвала дзіцячы клуб “Буслік”, што працуе пры бібліятэцы, — расказвае наша субяседніца. – Там мы абмяркоўвалі прачытаныя кнігі, праводзілі конкурсы, віктарыны, літаратурныя гульні, а таксама займаліся вырабам падзелак з прыроднага матэрыялу, якія на святы дарылі бацькам. Напэўна, адтуль і пайшло маё захапленне.

Дзіўна, але дзяўчына сама, пры дапамозе кніг і часопісаў, навучылася маляваць і ляпіць, а не так даўно асвоіла тэхніку бісерапляцення.— У вольны час вельмі люблю плесці кветкі, бабачкі, пчолкі, дрэвы і розныя ўпрыгожванні, — працягвае Яўгенія. – Нядаўна сваімі рукамі зрабіла падарунак сястры Кацярыне. А яшчэ і другіх вучу таму, што сама ўмею.

Словы дзяўчыны пацвярджае і бібліятэкар Зарудаўеўскай бібліятэкі Марыя Уладзіміраўна Рахунок, якая некалі заўважыла творчую “нітачку” Жэні, а зараз займалася арганізацыяй яе выстаўкі:

— Сапраўды, нядаўна мая ўнучка Таццяна прыносіць галінку з бісеру і хваліцца: “Глядзі, бабуля, гэта мне Жэнька дапамагла сплесці”. Яе работамі захапляюцца ўсе, хто наведвае бібліятэку. Пахвалілі дзяўчыну за здольнасці і талент Вера Пятроўна Красоўская, Галіна Уладзіміраўна Дзенісевіч, Таісія  Аляксандраўна Навіцкая і іншыя зарудаўцы. А дзяцей дык, увогуле, не адагнаць ад выставы – так і хочацца ім рукамі пацерабіць усю гэтую прыгажосць. Спадзяёмся, што гэтыя ўменні дапамогуць Жэні ў выбары яе будучай прафесіі, вызначыцца з якой патрэбна будзе ўжо праз год.

Н. ШЭЎЧЫКНа здымках: Яўгенія БРОЎКІНА і яе работы.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: