Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Салодкая перамога

Салодкая перамога02 октября 2013 — 10:00

Ужо трэці раз удзельнічаюць   кандытары і пекары хлебабулачных вырабаў Мастоўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства ў рэспубліканскім аглядзе якасці  кандытарскіх і хлебапякарскіх вырабаў “Ласунак­­2013”. Кожны раз нашы стваральнікі салодкай смакаты вярталіся з Мінска з самымі высокімі ўзнагародамі. Уразілі яны журы і на гэты раз. Усе вырабы, прадстаўленыя на конкурс, адзначаны медалямі,  у тым ліку і самай высокай пробы.

Тамара Аляксандраўна Макарэвіч і Наталля Яўгенаўна Мазан (якіх вы бачыце на здымку)  прадаставілі на агляд тарты: “Рыжык”, “Муравейнік”, “Феерверк” і “Напалеон”. Два залатыя, сярэбраны і бронзавы  медалі ­­ такія адзнакі атрымалі яны ў журы. Торт “Феерверк” ­­ навінка сезона, ён выпечаны па новай рэцэптуры і павінен хутка з’явіцца ў продажы. Кандытары спадзяюцца, што ён прыйдзецца  даспадобы і мастаўчанам.

  Мастоўскі кааппрам прадаставіў на конкурс каўрыжку “Лакамка”, яе каржы  насычаны згушчаным малаком  і зверху пакрыты шакаладам. За смакавыя якасці “Лакамка” атрымала  сярэбраны медаль.

  ­­Мы задаволены, што старанне  нашых  кандытараў і хлебапёкаў заўважыла і высока ацаніла сталічнае журы. Будзем старацца, каб такія смачныя салодкія прадукты заўсёды былі на  прылаўках  нашых магазінаў і радавалі пакупніка,­­ паведаміў  дырэктар Мастоўскага філіяла Гродзенскага  аблспажыўтаварыства  Г.Я. Несцер.           Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: