Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Са школы ва ўніверсітэт

Са школы ва ўніверсітэт06 ноября 2013 — 10:00

Напярэдадні свайго прафесіянальнага свята — Дня настаўніка  -- дырэктар СШ №5 г. Масты Таццяна Фёдараўна Лягеза была ўзнагароджана граматай за шматгадовае плённае супрацоўніцтва  і значны ўклад у прафарыентацыю школьнікаў, якую ўручыў ёй рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы  А.Д. Кароль.

З гэтай нагоды  ва ўніверсітэце адбыўся  ўрачысты  сход і “круглы стол” з выкладчыкамі і студэнтамі,  за якім  абмяркоўваліся актульныя праблемы сучаснай школы, навучання і выхавання школьнікаў. Для запрошаных на мера-прыемства  студэнты ўніверсітэта арганізавалі цікавы канцэрт. Удзел у ім прымаў і выпускнік пятай гарадской школы, а сёння студэнт універсітэта  Андрэй Грыгор’еў. Яго выступленне ўсхвалявала Таццяну Фёдараўну да слёз.

  Лёс распарадзіўся так,  што  сама Таццяна Фёдараўна, а яшчэ раней  і яе мама, закончылі гэтую навучальную ўстанову. Зараз у школе, якую  ўзначальвае Т.Ф. Лягеза, 46 педагогаў, а гэта больш паловы таксама выпускнікі  Гродзенскага  ўніверсітэта.

  — Гэтая навучальная ўстанова карыстаецца папулярнасцю  і ў нашых выпускнікоў. Сёлета      адзінаццаць з іх сталі студэнтамі ўніверсітэта, у мінулым  і пазамінулым  гадах — пятнаццаць і адзінаццаць адпаведна.  Гэта вядучая навучальная ўстанова  нашага рэгіёна, з шырокім спектрам  атрымліваемых там спецыянальнасцей, Акрамя педагагічных, можна атрымаць папулярныя сярод моладзі  прафесіі  юрыста, эканаміста, інжынера-будаўніка.  У Гродна з Мастоў дабірацца зручна, побач чыгунка. Абласны цэнтр знаходзіцца недалёка, гэта таксама на карысць  папулярнасці  навучальнай установы ў юных мастаўчан.  І яшчэ:  прадстаўнікі ўніверсітэта пастаянна праводзяць дні адчыненых дзвярэй, таму выпускнікі маюць магчымасць атрымаць   інфармацыю аб  універсітэце з першых вуснаў, —  разважае   Т.Ф. Легеза.            Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: у час урачыстага сходу  (Т. Ф. ЛЯГЕЗА ў цэнтры).



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: