Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Са школай не развітваюся, кажа выпускнік Дубненскай СШ, студэнт ГДУ імя Янкі Купалы Ўладзімір Каральчук

Са школай не развітваюся, кажа выпускнік Дубненскай СШ, студэнт ГДУ імя Янкі Купалы Ўладзімір Каральчук10 августа 2022 — 09:45

Мінулы навучальны год стаў для мяне асабліва напружаным і адказным, напоўненым шэрагам творчых  спраў, цікавых урокаў, кранальных сустрэч і развітанняў. У чэрвені, паспяхова здаўшы выпускныя экзамены і атрымаўшы атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, развітаўся з сябрамі-аднакласнікамі, строгімі і мудрымі настаўнікамі, усімі, хто стаў для мяне сапраўднай школьнай сям’ёй. Але я не развітваюся са школай назаўсёды.

Я – выпускнік педагагічнага класа Дубненскай сярэдняй школы. А сёння ўжо студэнт факультэта біялогіі і экалогіі галоўнага рэгіянальнага вуза, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

На працягу адзінаццаці гадоў побач са мной крочылі  выдатныя педагогі, прафесіяналы, на якіх хацелася быць падобным. Яны сталі для мяне прыкладам для вызначэння  будучай прафесіі. На маю думку, настаўнік –ключавая фігура ў грамадстве, таму што праз навучанне і выхаванне  ён фарміруе асобу. У працы настаўніка – радасць творчасці, сіла духу і здольнасць суперажывання. Усім, хто выбраў гэту прафесію, трэба памятаць, што менавіта ад работы настаўніка, ад таго, як ён будзе ставіцца да сваіх вучняў, залежыць будучыня нашай краіны.

Два апошнія гады ў школе “прымяраў” на сябе прафесію педагога – пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў А. У. Біркос і Я. К. Каліневіч вывучаў факультатыў “Уводзіны ў педагагічную прафесію”. Для мяне гэта першым чынам магчымасць праверыць правільнасць свайго выбару, пераканацца ў сваіх здольнасцях і схільнасцях яшчэ падчас першых педагагічных спроб, здзейсненых у школе. Ганаруся сваімі першымі ўрокамі, валанцёрскай дзейнасцю ў школьным атрадзе “Праменьчыкі дабрыні”. Вопыт кіраўніцкай і арганізатарскай дзейнасці атрымаў, узначальваючы камісію па юстыцыі Маладзёжнага парламента пры Мастоўскім раённым Савеце дэпутатаў. Задавальненне і пазітыўныя эмоцыі адчуў, калі разам з аднакласнікамі ўдзельнічаў у IV абласным Фестывалі педагагічных класаў, алімпіядзе “Адкрываю свет педагагічных прафесій”. Свой погляд на сучаснасць выказаў падчас удзелу ў абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Адукацыя і моладзь. Навуковы пошук”, дзе прадстаўляў работуМы захавальнікі гістарычнай памяці”.

 Не менш цікавымі і карыснымі былі сустрэчы з прадстаўнікамі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі: УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, гуманітарны каледж УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

Для выпускнікоў педагагічных класаў дзяржавай прадугледжаны льготы  пры паступленні, якімі  я скарыстаўся. А для гэтага ў атэстаце аб заканчэнні школы адзнакі павінны быць не ніжэйшыя за 7 балаў, па профільных прадметах – не ніжэй за 8 балаў. Аформіў партфоліа “Я – педагог”, атрымаў рэкамендацыю педагагічнага савета і быў залічаны ва ўніверсітэт без уступных іспытаў па выніках субяседавання.

Я не развітваюся са школай. Праз некалькі год вярнуся сюды, у гэта  дзіўнае месца, дзе кожны дзень не падобны на папярэдні, дзе кожнае імгненне – гэта пошук чагосьці новага. Вярнуся, каб працягнуць высакародную і гуманную справу сваіх настаўнікаў, каб павесці за сабой і дапамагчы сваім будучым вучням набываць новыя веды, стаць захавальнікам гістарычнай памяці і спасцігаць навуку чалавечнасці.

Уладзімір КАРАЛЬЧУК,

выпускнік Дубненскай сярэдняй школы

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио