Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Рыхтуйце дровы! Ва ўсе поры года

Рыхтуйце дровы! Ва ўсе поры года16 ноября 2010 — 10:00

Такую параду даюць работнікі Мастоўскага лясніцтва ўсім, хто зімой хоча пасядзець у цёплай хаце каля цёплай печы

Многія вяскоўцы, зыходзячы са свайго жыццёвага вопыту, стараюцца прытрымлівацца гэтай парады і клапоцяцца пра паліва, пачынаючы з вясны. Заранёў патурбаваліся аб дровах былы работнік лясніцтва Васіль Дзмітрыевіч Пронька і астатнія ветэраны лясніцтва.

Па сем кубаметраў дроў сваім ветэранам працы лясніцтва прадастаўляе за палову цаны. Поўная цана аднаго кубаметра дроў вагаецца ад 14800 да 15500 рублёў. Каб абагрэць звычайную вясковую хату, спатрэбіцца каля пятнаццаці  кубаметраў дроў.

Як паведаміла памочнік ляснічага  Мастоўскага лясніцтва Святлана  Чаславаўна Тамашэвіч, за дзесяць месяцаў бягучага года  лясніцтвам прададзена насельніцтву 2370 кубаметраў дроў. З просьбай набыць дровы ў лясніцтва звярнулася каля 200 чалавек, толькі ў кастрычніку было сорак  заявак.

Праўда, тым, хто за дровамі звярнуўся  ў лясніцтва ў кастрычніку, давядзецца тыдзень-другі пачакаць.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио