Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Родная мова, скарбы бясцэнныя

Родная мова, скарбы бясцэнныя06 июня 2012 — 10:00

У калідорах і класах гімназіі №1 г. Масты ўладарыць цішыня -- выпускнікі-гімназісты здаюць экзамены (на здымку). Самы першы экзамен -- па беларускай мове. Прыемна, што яго выбралі для сябе нямала гімназістаў, бо мова Багдановіча, Купалы і Коласа, Мележа, Караткевіча і Шамякіна мілагучная, прыгожая, змястоўная, шчырая, народная. Нездарма мы называем беларускую мову матчынай мовай. У гэтым эпітэце і народнасць, і прыгажосць, і мілагучнасць.  «Любіць родную зямлю», -- тэма экзаменацыйнага пераказу. Усе гімназісты справіліся з заданнем паспяхова. Аб гэтым паведаміла дырэктар гімназіі №1 Л. Д. Лукічова.

М. ПАВЯДАЙКАФота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио