Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньСоциумПрофсоюзная жизньСпорт и ТуризмТуризм и отдыхНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордитьсяГод качестваГод мира и созидания

Разам нам усё па сіле

Разам нам усё па сіле02 сентября 2023 — 10:00

Прынята лічыць, што для прафесійнага росту любога чалавека неабходна павышэнне кваліфікацыі, самаадукацыя, удзел у прафесійных конкурсах і многае іншае.

Гэта так, але варта памятаць і пра тое, што аб’ядноўвае членаў калектыву не толькі прафесійная дзейнасць, але і агульная справа, агульны адпачынак. Калектыў, які здольны  дружна і эфектыўна адпачываць, і ў працоўнай дзейнасці паказвае  добрыя вынікі. Тады ёсць месца новым творчым пачынанням, прафесійнаму росту, сучасным  ідэям. Штат дзяржаўнай установы адукацыі “Рагозніцкая сярэдняя школа”  налічвае 41 чалавек.

Наш калектыў даволі вопытны, стабільны, дзе кожны работнік зацікаўлены ў выніках сваёй працы. Кіраўніцтва  школы, прафсаюзны камітэт робіць усё магчымае для  стварэння  належных умоў працы для кожнага чалавека, незалежна ад займаемай пасады, дзе ён будзе адчуваць сябе  камфортна і ўпэўнена.

Прыкладам вышэй сказанага з’яўляюцца арганізаваныя падарожжы, экскурсіі, сумесныя паездкі на  культурна-масавыя мерапрыемствы, працоўныя акцыі і агульныя  карысныя справы.

Кожны, хто наведвае Рагозніцкую сярэднюю школу,  прыемна ўражаны яе тэрыторыяй. Яна даволі вялікая, на думку многіх гасцей,  непаўторная і адзіная ў Беларусі. Унікальнасць  ёй надае “жывая” агароджа з дэкаратыўных кустоў у выглядзе геаметрычных фігур, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Але гэта зусім не азначае, што мы толькі  ганарымся тым, што зроблена нашымі  папярэднікамі.  Сумесная праца педагогаў, работнікаў школы, навучэнцаў на  прышкольнай тэрыторыі дапамагае не толькі трымаць усё ў ідэальным парадку,  але і  пастаянна абнаўляць. На працягу апошніх чатырох гадоў у нас ёсць выдатная традыцыя – пасадка саду, у якой  самы непасрэдны ўдзел прымаюць нашы выпускнікі. Як прыемна ўсведамляць кожнаму з іх, што ў маладым школьным  садзе расце і твая яблынька.

Сумесныя падарожжы, турыстычныя паездкі таксама спрыяюць наладжванню здаровага клімату ў калектыве. Мірскі замак, які мы наведалі,  стаў адным з самых значных  і запамінальных аб’ектаў, выбраных для арганізацыі экскурсій. Гэта адна з найпрыгажэйшых мясцін Беларусі, выдатнае месца, каб  забыцца пра штодзённыя турботы і на нейкі час стаць  часткай  гісторыі. 

Прыемныя  ўспаміны ў работнікаў засталіся  пасля наведвання Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, прагляду пастаноўкі  камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”. Нягледзячы  на тое, што сюжэт камедыі добра знаёмы, але ўсіх зачаравала  ігра акцёраў, музычнае суправаджэнне, атмасфера, якая панавала ў зале.

А што можа быць больш прыемным, як не падарожжа ў час летняга адпачынку  па родных мясцінах. У паўсядзённых клопатах мы часта і не заўважаем той прыгажосці, якую стварыла маці-прырода. А на тэрыторыі нашай  роднай Мастоўшчыны такіх аб’ектаў хапае. Таму ў адзін з чэрвеньскіх дзён калектыў школы ў другі раз за тры апошнія гады накіраваўся ў падарожжа па рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Ліпічанская пушча”. Праўду гавораць, што той, хто пабываў  у Ліпічанскай пушчы хоць раз, абавязкова сюды вернецца зноў.

Народная мудрасць гаворыць: “Хто добра ўмее адпачываць, той   добра ўмее і працаваць”. І гэта сапраўды так. А ўсё таму, што сумесны адпачынак дае магчымасць арганізаваць зносіны ў нефармальных абставінах, з’яднаць людзей і павысіць матывацыю да сумеснай дзейнасці. Час імкліва бяжыць уперад, а мы марым пра новыя падарожжы,  каб з карысцю выкарыстаць вольны час, даведацца аб нечым новым, атрымаць станоўчыя эмоцыі.

Дзмітрый МАМОВІЧ,  

дырэктар ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио