Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбщество

Піянеры Гродзеншчыны: вялікія справы маленькіх грамадзян

Піянеры Гродзеншчыны: вялікія справы маленькіх грамадзян16 августа 2019 — 07:04

Піянерскі рух Гродзеншчыны далучыуся да рэспубліканскай экалагічнай акцыі па праблеме раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў ”Хто, калі не мы!”. Мерапрыемства скіравана на выхаванне экалагічнай культуры і беражлівых адносінаў да прыроды роднага краю.

a581df34197076d0abde8c6074e6a20b.JPG

Першымі ў гэтай важнай справе сталі юныя валанцёры-цімураўцы Дзятлаўшчыны. Маленькія жыхары Дзятлаускага раена вырашылі прысвечыць свой удзел у акцыі 75 –годдзю стварэння Гродзенскай вобласці!

У ліпені ініцыятыўнай групай Савета валанцёраў клуба “Мы разам!” і членамі гарадскога піянерскага штаба Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” быў дадзены старт працоўнай акцыі “Мая Дзятлаўшчына”. Піянеры патурбаваліся, каб тэрыторыя самых вялікіх вуліц у Дзятлаве была ачэшчана ад непатрэбнай сыравіны, галінак, смецця.

cb10cf0d7b6b3c8aaf5695f721916043.jpg

Затым у рамках акцыі “Памятныя мясціны горада Дзятлава” ўсё той жа працоўны дэсант накіраваўся на ўборку помнікаў у райцэнты, а таксама нанёс жоўтую разметку для слабавідушчых людзей на прыступкі магазінаў і сацыяльных аб’ектаў горада.

-d8unnDm0XU.jpg

У жніўні актывісты прадоўжылі працоўную акцыю па упарадкаванню памятных мясцін і навялі парадак каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця”. Піянеры ўзгадалі гісторыю гэтага памятнага аб’екта: мемарыял прысвечаны дзецям Дзятлаўскага дзіцячага прытулка, якія памерлі ад голаду і хваробаў у час акупацыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

e127637c7165334555afe27cba831943.jpg

Экалагічная рэспубліканская акцыя прадаўжаецца, а гэта значыць, што кожны піянер, кожны жыхар Гродзенскай вобласці можа да яе далучыцца і ўнесці свой ўклад у важную справу захавання экалогіі і чысціні роднага куточка па прыкладу піянераў Дзятлаўшчыны.

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио