Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультура

Птушкі прыляцелі, вясну прыняслі

Птушкі прыляцелі, вясну прыняслі19 марта 2016 — 10:00

 Каб развіць цікавасць да  народных традыцый, супрацоўнікі музея «Лес і чалавек» на некаторы час  пераўвасабляюцца  ў драматычных акцёраў  і ладзяць  тэатралізаваныя прадстаўленні.  Да канца сакавіка яны будуць запрашаць   школьнікаў на тэатралізаванае свята “Гуканне вясны. Саракі”.

Тыя з вучняў, хто ўжо паспеў наведаць музей і  пазнаёміцца з прыгожым веснавым абрадавым святам, засталіся ў захапленні ад  убачанага і пачутага. Для  многіх хлопчыкаў і  дзяўчынак  стала прыемным адкрыццём тое, як  прыгожа  адзначалі і які  глыбокі сэнс укладалі нашы бабулі і дзядулі  ў кожнае абрадавае свята.

І для вучняў другога  класа СШ №2 г. Масты , якія прысутнічалі на  свяце “Гуканне вясны. Саракі”, стала зразумелым, чаму  продкі  шчыра сустракалі  прыход вясны і вялікі магічны сэнс надавалі птушкам, якія з надыходам вясны вярталіся на радзіму з далёкага выраю. У  хлопчыкаў і дзяўчынак пасля  ўбачанага і пачутага ў музеі цяпер наўрад ці падымецца рука, каб  разбурыць  птушынае гняздо.   З цікавасцю разглядалі  рабяты  здымак гогаля звычайнага, які сёлета  аб’яўлены птушкай года.

 — Каб  зацікавіць падрастаючае пакаленне багатай  культурнай  спадчынай продкаў, выхоў-ваць  у іх  высокія маральныя якасці, мы падрыхтавалі для дзяцей  чатыры тэатралізаваныя прадстаўленні: “Калядкі — добрыя святкі”,  “Гуканне вясны. Саракі”, “Вялік-дзень” і “Яблычны  Спас”. Напярэдадні    святкавання  праваслаўнымі вернікамі Уваскрашэння  Хрыстова  запросім дзяцей у музей  на тэатралізаванае прадстаўленне “Вялік-дзень”, —  дзеліцца   планамі на будучае дырэктар музея “Лес і чалавек” Наталля Анатольеўна Пуцілоўская.                          

Я.  ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: