Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Пісьменнікі зноў пабывалі ў Мастах

Пісьменнікі зноў пабывалі ў Мастах07 сентября 2017 — 13:18

У Мастоўскай раённай бібліятэцы  прайшло  свята  кнігі “Беларуская кніга: дарогамі вякоў”, прымеркаванае да 500-годдзя Беларускага кнігадрукавання. На мерапрыемства былі запрошаны пісьменнікі з Гродна Браніслаў Іосіфавіч Ермашкевіч, Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык і настаяцель Свята-Ільінскай царквы айцец Уладзімір Мазгоў, а таксама настаўнікі і старшакласнікі гімназіі №1 і СШ №2 г. Масты. Упрыгожыў мерапрыемства песнямі  народны ансамбль народнай песні “Ярыца”. Увазе ўдзельнікаў быў прапанаваны фільм  “Францыск Скарына. Чалавек свету”.

 

Кніга-- геніяльнае ад-крыццё чалавецтва, якое не мае  сабе роўных і ніколі не знікне.  Беларускае кнігадрукаванне прайшло доўгі і нялёгкі шлях, дзе, як у люстэрку, адбіўся шматгранны і  часам супярэчлівы лёс  нашага народа. Рукапісныя кнігі на беларускіх землях з’явіліся з распаўсюджваннем хрысціянства.  Далёка за межамі Беларусі  вядомы  нашы асветнікі Ефрасіння Полацкая, Францыск  Скарына, Кірыл Тураўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Зоркай першай велічыні ззяе сярод іх імя Францыска Скарыны — першадрукара, асветніка, гуманіста. Францыск Скарына — выдатны прадстаўнік эпохі Адра-джэння. Ён ставіў  перад сабою высакародную мэту — пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям спазнаць мудрасць і навуку. Францыск Скарына і распачатая ім справа яшчэ доўгія стагоддзі будзе нас накіроўваць да кнігі як асновы разумнага і вечнага.

 

Праваслаўная царква на беларускай зямлі аказвала вялікую ролю ў духоўным і культурным развіцці  народа. На аснове хрысціянства развівалася пісьменнасць, кніжная справа, асвета. Многія  помнікі культурнай спадчыны так ці інакш звязаны з дзейнасцю праваслаўнай царквы. Ніхто не  стане аспрэчваць той факт,  што добрая кніга станоўча ўплывае на фарміраванне асобы чалавека. Айцец Уладзімір расказаў рабятам, які  ўплыў аказала на яго  духоўная літаратура і, у прыватнасці, старая біблія, якая беражна захоўваецца ў іх сям’і  і  як самая дарагая  рэліквія перадаецца з пакалення ў пакаленне.     

 

 Б. І. Ермашкевіч і Дз. М. Радзівончык -- даўнія сябры бібліятэкі. Яны не раз удзельнічалі  ў літаратурных сустрэчах, дарылі  бібліятэцы свае кнігі. І на гэты раз пісьменнікі чыталі свае творы, удзельнічалі ў дыскусіі, ці  патрэбна сучаснаму чалавеку кніга. Усе прыйшлі да высновы: трэба любіць і чытаць кнігі, бо яны -- крыніца мудрасці і лекі для душы. А тых рабят, якія маюць у сабе іскрынку літаратурнага таленту, пісьменнікі запрашалі да супрацоўніцтва і абяцалі  творчым асобам падтрымку.

 

У раённай дзіцячай бібліятэцы ў гэты ж дзень для маленькіх чытачоў  таксама прайшло  літаратурнае свята “Светачы беларускай зямлі”. Вучням трэцяга класа гімназіі №1 г. Масты бібліятэкары расказалі, як з’явілася друкаваная кніга ў Еўропе і на Беларусі. Хлопчыкі і  дзяўчынкі праявілі свае дасведчанасць і эрудыцыю, прымаючы ўдзел  у конкурсах.

 

Мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, прайшлі  ў многіх сельскіх бібліятэках раёна.                  

 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

 

 




Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: