Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Пішуць гісторыю гальштука

07 февраля 2011 — 10:00

Пачаўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу  «Гісторыя гальштука ў маёй сям’і» і рэспубліканскага творчага праекта “Я -- піянер сваёй краіны”, прысвечаных 90-годдзю Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна.

Конкурс і праект павінны  выклікаць у дзяцей і падлеткаў цікавасць да гісторыі піянерскага руху, павысіць іх грамадзянскую актыўнасць. Арганізатары спадзяюцца, што ён таксама выкліча ў юнага пакалення цікавасць да гісторыі сваёй сям’і, дапаможа ўмацаваць сувязь пакаленняў. Усе мы родам з дзяцінства, а нашы бабулі, дзядулі і бацькі былі ў дзяцінстве піянерамі. Гэта дасць ім магчымасць успомніць часы свайго маленства, расказаць сваім унукам і праўнукам пра піянерскія вогнішчы, паходы, цімураўскі рух і многае іншае, што было звязана з піянерскай арганізацыяй.

   Творчыя работы афармляюцца  ў свабоднай форме і прадастаўляюцца на конкурс да мая бягучага года. 

    А вось малодшыя школьнікі могуць паўдзельнічаць у рэспубліканскай гульні “Пароль—акцябронак”. Этапы і ўмовы гульні  друкуюцца ў газеце “Зорька”.

 А. БЫЛІНСКАЯ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: