Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Прыпыніся, імгненне!

Прыпыніся, імгненне!01 июня 2015 — 10:00

 У музеі “Лес і чалавек” з  26 мая па 19 чэрвеня дзейнічае выстаўка “Назад у мінулае”.  З уласных фондаў музея на ёй  выстаўлена каля 200 экспанатаў, якія адлюстроўваюць жыццё і быт   нашых  людзей у  савецкі перыяд.

На выстаўцы прадстаўлены  школьная форма таго перыяду і адзенне, якое  ў той час  апраналі дарослыя, у тым ліку і модныя ў 80-я гады мужчынскія нейлонавыя сарочкі, плюшавыя дываны, мэбля, крышталь, магнітафон, радыё-кропка,  якая тады была  ў кожным доме,  радыёла, прайгравальнік з пласцінкамі,  просценькі  электрычны прас,  вучнёўскія прылады, фотаапарат, пішучая машынка, дзіцячыя цацкі.

    Прымушае вярнуцца на некалькі дзесяткаў гадоў назад фотавыстаўка старых, ужо пажоўклых ад часу здымкаў  з відамі роднага  райцэнтра. Некаторых будынкаў  ужо няма, іншыя змяніліся так, што ледзь  можна  пазнаць.

   —Думаю, што ў дарослых наведальнікаў выстаўкі ўзнікне прыемная настальгія  аб маладых сваіх гадах. А  маладому пакаленню, якое  з некоторымі з  экспанатаў знаёміцца толькі ў музеі, таксама будзе цікава даведацца, якія рэчы выкарыстоўвалі  ў паўсядзённым жыцці іх продкі”,— мяркуе  в.а.дырэктара музея “Лес і чалавек” Марына Сяргееўна Жвірбля.                               

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: