Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Прыйшла вясна – і зацвіла фарзіцыя

28 марта 2011 — 10:00

Прыгажосць выратуе свет. Многія мастаўчане і жыхары раёна дбаюць не толькі пра прыгажосць свайго жылля, але і сваіх двароў, і па-лісаднікаў. Там сёння можна сустрэць прыгожыя кветкі, кустарнікі і дрэўцы, прывезеныя здалёк, аб якіх раней мы і не ведалі.

Упрыгожыць тэрыторыю вакол дома могуць дапамагчы работнікі Мастоўскага лясніцтва. Як паведаміла памочнік ляснічага Святлана Чаславаўна Тамашэвіч, зараз у іх гадавальніку вырошчваецца для рэалізацыі жадаючым больш за дзесяць відаў дэкаратыўных драўнінна-хмызняковых парод. Ёсць сярод іх і хвойныя, і лісцёвыя. Каля тысячы маладых кусцікаў і дрэўцаў расце ў гадавальніку лясніцтва. Як толькі пацяплее, іх можна набываць і высаджваць на сваіх участках.

На тэрыторыі лясніцтва хутка зацвіце ранняя веснавая кветка – фарзіцыя -- і будзе радаваць прахожых прыгожымі жоўтымі кветачкамі, як само веснавое сонейка. Услед за фарзіцыяй закрасуе ружовая вейгела. А гэта значыць, што наступіла вясна!

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: