Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Пройдуць гады. Вырасце наш лес...

Пройдуць гады. Вырасце наш лес...09 апреля 2014 — 10:00

У Курылавіцкім дзіцячым садзе-­СШ ёсць добрая традыцыя: штогод праводзіць акцыю “Лесу – дапамога маладых”. Сёлета гэта акцыя супала з Тыднем лесу, які прысвечаны 70­-годдзю выз­валення Беларусі ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў.

Мы ў лесе. Кругом стаяць спакойныя мудрыя дрэвы. Стаяць і пра нешта думаюць. Толькі ківаюць у небе высокімі галовамі. У дрэў таксама ёсць памяць. Наш лес – жывы сведка той мінулай  вайны. Гэта мы, маладыя, добра ведаем. Таму і пасадка дрэў сёлета ў нас своеасаблівая. Яна прысвечана памяці загінуўшых землякоў. Усе працуюць старанна, з ахвотай і вялікай адказнасцю.

Пройдуць гады. Вырасце наш лес. І няхай ён раскажа наступным пакаленням пра мірныя дні і наша шчаслівае жыццё.

Ю. КАСІЛА, член пярвічнай арганізацыі БРСМКурылавіцкага дзіцячага сада­СШ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио