Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Прэм’ера ў фармаце 3D

Прэм’ера ў фармаце 3D16 апреля 2013 — 10:00

12-14 красавіка  ў мастоўскім кінатэатры “Сучаснік” адбудзецца прэм’ерны кінапаказ у фармаце 3D. Пра гэта паведаміў дырэктар КУКП “Мастыкінавідэасетка” Уладзімір Васільевіч Веліч.12 красавіка жыхары і госці райцэнтра змогуць паглядзець сямейны фільм пад назвай “Падарожжа да цэнтра Зямлі”. Стужка знята ў жанры фантастыкі, пачатак а дзевятнаццатай гадзіне.

- Пакуль кінасеансы ў фармаце 3D мы плануем праводзіць тройчы ў ты-дзень – па пятніцах, суботах і нядзелях. У рэпертуары фільмы для дарослых гледачоў і для дзяцей, - расказаў У.В. Веліч. - У залежнасці ад метражу фільма дарослы білет будзе каштаваць ад 25 тысяч, дзіцячы – 15 тысяч рублёў.

Дарэчы, як паведамляюць інтэрнэт-крыніцы, сучаснае 3D-відэа – гэта спецыяльным чынам знятая і перададзеная двухмерная выява, пры праглядзе якой у чалавека фарміруецца ілюзія яе аб’ёмнасці.  А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: