Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Працай хлебароба Радзіма багатая

Працай хлебароба Радзіма багатая19 ноября 2014 — 10:00

У мінулую суботу ў Мілявічах было мнагалюдна. Па­святочнаму прыбраны аграгарадок, мясцовы Дом культуры віталі  працавітых, адданых зямлі і любімай  справе сельскіх працаўнікоў Мастоўшчыны. Падставай для шчырай сустрэчы стала свята ­­ Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Поспехі даюцца нялёгка

У восені ёсць асаблівае прызванне: з году у год выказваць пашану працавітым  рукам і віншаваць лю­дзей са святам. А яно аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць родную зямлю, сваімі добрасумленнымі адносінамі да справы, бязмежнай адданасцю ўзбагачае яе, робіць багацей і прыгажэй.Праўду кажуць, што сельскіх працаўнікоў адрозніваюць прыродная мудрасць, руплівыя адносіны да зямлі, цярпенне і працавітасць. На самой справе, нельга ацаніць працу тых лю­дзей, што вырошчваюць хлеб, з’яўляюцца вытворцамі малака і мяса,  перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, забяспечваючы харчовую бяспеку краіны і дабрабыт яе грамадзян.

 Сваё прафесійнае свята аграрыі Мастоўшчыны сустрэлі добрымі набыткамі. Як адзначыў старшыня Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Сцяпанавіч Шафарэвіч, на працягу апошніх гадоў працаўнікі гаспадарак раёна стабільна збіраюць не менш як 100 тысяч тон зерня. Не стаў выключэннем і бягучы год. Валавы збор зерня сёлета склаў 115,9 тысячы тон пры ўраджайнасці 61,3 цэнтнеры з гектара. Раён займае трэцяе месца ў вобласці па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур. Сабрана больш за 123 тысячы тон цукровых буракоў, 13,7 тысячы тон бульбы, 7,3 тысячы тон рапсу.

­­ Хочацца адзначыць добрую работу спецыялістаў і работнікаў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Азяранскі», які ў бягучым годзе не толькі захаваў дасягнутыя вынікі, але і прымножыў іх. Гаспадарка выйшла пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых. Тут дасягнута самая вялікая прыбаўка валавага збору зерня да ўзроўню 2013 года ­­ 4,4 тысячы тон, ці 27,4 працэнты, ­­ падкрэсліў кіраўнік раёна.

Не ўступае сваіх пазіцый ААТ «Чарлёна». У бягучым годзе гаспадарка мае самы вялікі выхад кармавых адзінак з аднаго бала­гектара сельскагаспадарчых угоддзяў, які складае 216,7 кілаграма. Таму заканамерна, што ААТ «Чарлёна» вый­шла пераможцам раённага спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі раслінаводства.

Нядрэнна папрацавалі на нарыхтоўцы травяністых кармоў працаўнікі філіяла  «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», якія павялічылі аб’ёмы нарыхтаваных кармоў у параўнанні з мінулагоднімі.Аляксей Сцяпанавіч Шафарэвіч прывёў  таксама некаторыя лічбы і ў галіне жывёлагадоўлі. Так, па прадукцыйнасці жывёл, а дакладней па ўдою на карову наш раён займае 20­е месца, сярэднясутачных прывагах буйной рагатай жывёлы ­­ 13­е, свіней ­­ 7­е месца з 118 раёнаў рэспублікі. Нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі філіялы «Мастоўскі  кумпячок» і «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», а таксама адкрытае акцыянернае таварыства «Чарлёна». За 10 месяцаў бягучага года  вытворчасць малака па  раёну склала 48,4 тысячы тон, мяса ­­ 13 тысяч тон.

Выказваючы сельскім працаўнікам па­дзяку за іх цяжкую, але такую неабходную і да таго ж ганаровую, паважаную і высакародную працу, старшыня райвыканкама пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, невычарпальнай энергіі і новых працоўных дасягненняў.

 За працу ­­ павага і пашана

І вось на сцэну Мілявіцкага сельскага Дома культуры падымаюцца кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты, механізатары, што занялі  перадавыя пазіцыі на нарыхтоўцы кармоў і ў жывёлагадоўлі раёна, лепшыя камбайнеры, вадзіцелі, аператары сушыльных комплексаў.

Аднымі з першых узнагароды атрымалі кіраўнікі ААТ «Чарлёна», ЗАТ «Гудзевічы», СВК «Азяранскі» Г. М. Шатуеў, А. А. Санько і У. М. Шульгач. Гэтыя гаспадаркі сталі  пераможцамі раённага спаборніцтва па вытворчасці  прадукцыі  раслінаводства. 

Па выніках раённага спаборніцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур месцы размеркаваліся наступным чынам: першае ­  СВК «Азяранскі», другое ­­ ААТ «Чарлёна», трэцяе ­­ філіял «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі».

Пераможцам раённага спаборніцтва сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых арганізацый стаў галоўны аграном  СВК «Азяранскі» І. В. Шышлоўскі. А права  называцца лепшым інжынерам сваёй           добрасумленнай працай заслужыў галоўны інжынер ЗАТ «Гудзевічы» М. М. Славута.

Сярод спецыялістаў па кармах пераможцам прызнаны вядучы спецыяліст па кормавытворчасці філіяла «Дубна» В. В. Насута. Брыгадзір       вытворчай брыгады ў раслінаводстве ААТ «Чарлёна» З. В. Занеўскі, які забяспечыў самы высокі выхад зерня з бала­гектара ўборачнай плошчы, адзначаецца як пераможца сярод  упраўляючых участкаў.

 Эстафета пашаны за вынікі працы руплівых рук пераходзіць да  хлебаробаў. Словы падзякі гучаць для старшага камбайнера ЗАТ «Гудзевічы» У. Б.Урбановіча, які намалаціў 5245 тон зерня, ці 3586 тон умоўнага зерня, вадзіцеля ААТ «Чарлёна» У. Р. Навіцкага, што перавёз 7069 тон умоўнага зерня. Сярод звенняў па сушцы і дапрацоўцы зерня пераможцамі выйшлі працаўнікі філіяла «Дубна» на чале з В. П. Аутка, якія прасушылі 5151 тону ўмоўнага зерня.

Максімальнай выпрацоўкі на кормаўборачны камбайн пры высокай якасці работ на нарыхтоўцы кармоў сёлета дабіўся камбайнер кормаўборачнага камбайна філіяла «Дубна» А. Б. Васільеў. Сярод вадзіцеляў, што здзяйснялі перавозку кармоў ад кормаўборачных камбайнаў першае месца было прысуджана вадзіцелю філіяла «Дубна» М. І. Добруку.

Значны ўклад сельскіх працаўнікоў Мастоўскага раёна ў агульную скарбонку дасягненняў  сельскагаспадарчай галіны і харчовую бяспеку краіны быў адзначаны і на ўзроўні вобласці. Шчырыя словы віншаванняў і падзякі адрасавала аграрыям Мастоўшчыны намеснік  старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама Л. Я. Адасько. Таксама яна выступіла з прыемнай місіяй узнагароджвання перадавікоў.

Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама атрымалі: вядучы заатэхнік­селекцыянер філіяла «Дубна» І. В. Радзюк, аператар машыннага даення ЗАТ «Гудзевічы» Н. І. Рожка, аператар па адкорму свіней філіяла «Мастоўскі кумпячок» ААТ «Агракам­бінат «Скідзельскі» В. А. Пікаловіч, жывёлавод філіяла «Дубна» Л. Т. Жук, трактарыст­машыніст філіяла «Дубна» А. Б. Васільеў, вадзіцель філіяла «Дубна» М. І. Добрук, вадзіцель ААТ «Чарлёна» У. Р. Навіцкі, звяно аператара  зернесушыльнага комплексу СВК «Азяранскі» А. К. Жука.

З пажаданнямі новых працоўных поспехаў і дасягненняў да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні ­ начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дз. А. Альшэўскі. -- Нездарма ў народзе кажуць, што хлеб -- усяму галава. Аднак, каб хлеб стаў караваем, неабходна ўкласці шмат сіл, цярпення, працы і душэўнай цеплыні, -- адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама Дз. А. Альшэўскі.  Ён узнагародзіў перадавікоў за другое і трэцяе месцы, маладых камбайнераў і вадзіцеляў. Сярод апошніх -- старшы камбайнер філіяла «Дубна» Дз. В. Балабанаў і вадзіцель ЗАТ «Гудзевічы» А. А. Пацапей. У прызёрах таксама ўпраўляючы аддзялення філіяла «Дубна» В. А. Велепольскі, брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве СВК «Азяранскі» А. В. Нагуй, старшы камбайнер ААТ «Чарлёна» В. К. Алізар, старшы камбайнер філіяла «Дубна» У. У. Місцюк, вадзіцелі філіяла «Дубна» В. Ф. Трафімчык і П. Я. Кузьміцкі, звяно па сушцы і дапрацоўцы зерня СВК «Азяранскі» А. К. Жука, звяно СВК імя А. Міцкевіча С. Р. Мазец, кабайнеры кормаўборачных камбайнаў СВК імя А. Міцкевіча і ЗАТ «Гудзевічы» В. К. Палубок і А. А. Труханоўскі, вадзіцелі філіяла «Дубна» У. М. Чэрнік і М. М. Крывец.

Вялікая група працаўнікоў сельскай гаспадаркі за добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё галіны была    адзначана Ганаровымі граматамі Мастоўскага райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Узнагароды з рук старшыні райсавета В. І. Табалы атрымалі: трактарыст-машыніст СВК «Азяранскі» А. М. Доста, жывёлавод СВК імя А. Міцкевіча У. В. Шэлест, электрагазазваршчык РУСП «Мастаўчанка» І. І. Руткевіч, вядучы эканаміст ААТ «Чарлёна» Л. Ф. Кузьміцкая, упраўляючы фермай в. Радзявічы ЗАТ «Гудзевічы» М. П. Якімчык, трактарыст-машыніст аддзялення «Харціца» філіяла «Дубна» М. Р. Сырэль, галоўны бухгалтар прадпрыемства «Мастоўская сельгастэхніка» Р. Е. Аскірка, начальнік вытворчасці прадпрыемства «Мастоўскі рамонтны завод» І. Б. Панюк, ветурач-гінеколаг прадпрыемства «Селекцыйны цэнтр жывёлагадоўлі» Т. Ю. Сарока.

 Падзячным пісьмом старшыні Мастоўскага райвыканкама за працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці былі ўзнагароджаны жывёлавод СВК «Азяранскі» Т. А. Траян, намеснік упраўляючага аддзялення «Дубна» філіяла «Дубна» В. М. Мінько, трактарыст-машыніст СВК імя А. Міцкевіча І. Ю. Мірошнікаў, апаратчык атрымання сухога крухмалу ААТ «Рагозніцкі крухмальны завод» М. М. Кучэўскі, загадчыца лабараторыі санітарна-ветэрынарнай экспертызы Мастоўскай ветэрынарнай станцыі Н. І. Бабілевіч, аператар машыннага даення РУСП «Мастаўчанка» І. І. Палубятка, ветэрынарны ўрач свінаводчага комплексу філіяла «Мастоўскі кумпячок» М. С. Блудава.

Са словамі сардэчных віншаванняў і найлепшых пажаданняў на будучы вытворчы год да працаўнікоў сяла звярнуўся старшыня  Мастоўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў агра-прамысловага комплексу В. М. Мятлюк. Ён уручыў узнагароды і Ганаровыя граматы Гродзенскага абкама і Мастоўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Галіновым прафсаюзам былі адзначаны  галоўны энергетык СВК імя А. Міцкевіча А. І. Панасеня, брыгадзір вытворчага ўчастка ў раслінаводстве аддзялення «Мілявічы» СВК «Азяранскі»  Дз. М. Галаўко, аграном-аграхімік ААТ «Чарлёна» І. У. Шакрота, загадчыца кафэ «Бярозка» Мастоўскай сельгастэхнікі М. І. Лісай, весаўшчык ААТ «Чарлёна» Я. І. Язерская, вадзіцель філіяла «Дубна» У. К. Копач, загадчык майстэрні вытворчага ўчастка «Радзявічы» ЗАТ «Гудзевічы» М. А. Дзямбіцкі, бухгалтар МРУСП «Мастаўчанка» М. В. Трухан, палявод СВК імя А. Міцкевіча Г. У. Церан, слесар-рамонтнік лабараторыі  прыкладных праблем Мастоў-скай сельгастэхнікі А. С. Малышка.

Слоў падзякі і павагі  за руплівую працу і адказныя адносіны заслужылі трактарыст-машыніст СВК «Азяранскі» А. Р. Баран, галоўны бухгалтар Мастоўскай раённай ветэрынарнай станцыі А. М. Давыдзік, галоўны інжынер ААТ «Рагозніцкі крухмальны завод» Г. І. Валчкевіч, ветфельчар селекцыйнага цэнтра жывёлагадоўлі Дз. М. Цярэшка, старшы майстар Мастоўскага рамонтнага завода А. У. Белко, начальнік механізаванага зерня-сховішча ЗАТ «Гудзевічы» А. Л. Мазаль, трактарыст-машыніст філіяла «Дубна» В. К. Горбач, брыгадзір фермы МРУСП «Мастаўчанка» А. А. Ва-сіленка, жывёлавод  СВК «Азяранскі» М. В. Сарвас.

Асаблівая ўвага і ўдзячнасць была адрасавана ветэранам, чыімі стараннямі ствараліся вытворчыя і перапрацоўчыя магутнасці, хто сёння перадае вопыт моладзі. Узнагародамі райкама прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны І. М. Макар -- вадзіцель МРУСП «Мастаўчанка», які ўжо мае стаж 36 гадоў і тым не менш працягвае працаваць; К. І. Нагуй -- былы трактарыст-машыніст вытворчага ўчастка №6 аддзялення «Мілявічы» СВК «Азяранскі», які аддаў нялёгкай працы ў гаспадарцы 43 гады; Г. У. Навіцкі -- вадзіцель ААТ «Чарлёна» з 45-гадовым стажам, які працуе і ў цяперашні час.

Таксама ў гэты святочны дзень па ініцыятыве райкама прафсаюза работнікаў АПК  сярод гаспадарак быў праведзены конкурс на лепшае афармленне святочнага караваю і снапа. Пераможцамі яго сталі  СВК «Азяранскі», гаспадыні якога пастараліся наконт каравая, і сельгаспрадпрыемства «Мастаўчанка», што прадставіла самы прыгожа аздоблены і багаты сноп. Добрыя партнёрскія сувязі наладжаны ў аграрыяў раёна з прадпрыемствамі «Беллакт» і «Ваўкавыскі мясакамбінат», прадстаўнікі якіх таксама прысутнічалі на ўрачыстасці.

Начальнік сыравіннага аддзела ААТ «Беллакт» С. Ф. Шалкевіч ад імя калектыву прадпрыемства     адзначыў упраўляючага МТК «Поплава» ЗАТ «Гудзевічы» С. Я. Татарын і начальніка МТК «Лаўры» СВК імя А. Міцкевіча У. П. Новіка, а начальнік сыравіннага аддзела ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» А. А. Бязносік -- брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі СВК «Азяранскі» В. М. Ашук і начальніка комплексу па дарошчванню і адкорму буйной рагатай жывёлы філіяла «Дубна» М. М. Янкоўскага.

Шмат добрых песень прагучала ў час святочнага мерапрыемства для працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна. Сваю творчасць і добры настрой гледачам дарылі народны ансамбль «Ярыца», Ірына Шалястовіч, Ганна Рымко, Генадзь Рагацэвіч, вакальныя групы аграгарадкоў Вялікія Азёркі  і  Мілявічы, Марына Ячкоўская, Святлана Жук, Ірына Содаль, Шаміль Тайраў, Генрых Базыльчык, Юрый Савіцкі. Н. ШЭЎЧЫКФота С. ЗВЯРОВІЧАНа здымках:  у час ушанавання перадавікоў сельскай гаспадаркі.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: