Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Подзвіг матчынага сэрца

Подзвіг матчынага сэрца30 июня 2017 — 14:27

 

Музей Маці - гэта не проста музейная экспазіцыя, гэта рэальныя факты і лёсы, займальны аповяд аб жанчынах, якія праславілі Мастоўшчыну.


Музей быў адкрыты напярэдадні Дня маці, 13 кастрычніка 2009года, у Мікелеўшчынскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе па ініцыятыве Мастоўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і яе кіраўніка Т. М. Мурынай.


Сам музей прысвечаны жанчынам ад старажытных часоў да нашых дзён. Экспазіцыя вельмі разнастайная: гэта і шматдзетныя маці, і жанчыны-ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.


Тамара Міхайлаўна Кандратовіч коратка распавяла, што музей мае 6 раздзелаў, якія размешчаны на 9 стэндах.


«Яе вялікасць -- маці», прысвечана шматдзетным мамам, яны ўзнагароджаны ордэнам “Мацярынская Слава”, медалём “Медаль Мацярынства”.


Экспазіцыя «Вечны агонь памяці» прысвечана жанчынам, якія прымалі ўдзел у бітвах з фашысцкімі захопнікамі, выносілі параненых, перавязвалі раны.


«Доблесць і слава» прысвечана жанчынам, якія за сваю працу адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Гэта працаўнікі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, народнай адукацыі, аховы здароўя, нашы паэткі і іншыя.


Раздзел «Афганскі боль маці» прысвечаны маці, чые сыны служылі ў гарачых кропках.


«Яе гонар і шчасце» прысвечаны жанчынам, чые дзеці выявілі выдатныя здольнасці і таленты і дзякуючы ім дасягнулі ў жыцці многага, чые імёны добра вядомы ў горадзе і за яго межамі.


«Голас матчынага сэрца” прысвечаны сем’ям, якія падарылі цеплыню сямейнага агню дзецям-сіротам.


У другой зале арганізавана экспазіцыя “Залатыя рукі маці”. Калі заходзіш у музей, то ўяўляеш сябе нібы ў хатнім пакоі з ручнікамі, ложкам, дыванамі. Тут прадстаўлены вышываныя, ткацкія, вязаныя вырабы, а таксама сустракаюцца вырабы з саломкі. Яны выкананы рознымі майстрамі, кожная работа мае сваю непаўторнасць і індывідуальнасць. Вырабы, якія выкананы жанчынамі, перадаюць іх пачуцці і перажыванні, таму кожная работа цудоўная па-свойму.


Пры наведванні музея мне спадабалася экспазіцыя “Яе гонар і шчасце”. На фотаздымках бачна, як маці ганарацца сваімі дзецьмі – дзеячамі навукі і мастацтва, спартсменамі. Сярод фотаздымкаў я ўбачыла сваю выкладчыцу ўніверсітэта – Марыю Антонаўну Якалцэвіч, якая нарадзілася ў вёсцы Дуляўшчына. Яна кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Н. МАСКЕВІЧ,
студэнтка філалагічнага
факультэта ГрДзУ

Фота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: