Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Подзвіг і памяць

Подзвіг і памяць11 декабря 2014 — 10:00

 Сёлета наша краіна адзначае 70-­­годдзе вызвалення ад нямецка­­-фашысцкіх захопнікаў. Нягледзячы на тое, што з кожным годам час  аддаляе ад нас  падзеі вайны, цікавасць сучаснага маладога пакалення да подзвігу продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ўзрастае.Гэтаму доказ ­­ ­ сумесная экскурсія навучэнцаў Курылавіцкага і Галубоўскага дзіцячых садоў­-сярэдніх школ у горад-­­герой Мінск з наведваннем Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Паездка была загадзя спланаванай. Дакрануцца да гістарычнага мінулага жадаючых было многа.

 І вось мы  ў Мінску. Пераступаем парог  музея. З першых крокаў ва ўсіх  адразу захапіла дыханне ад ўбачанага. Падзеі тых далёкіх гадоў быццам ажылі. Тут паўсталі сапраўдныя баі, гул самалётаў, узрывы, агонь… Кожная зала ­­ ­ своеасаблівы этап  тых далёкіх і такіх блізкіх падзей. Адчуваецца, што ўсё ўбачанае дзеці ўспрымаюць сэрцам – праяўленне подзвігу на  вайне і ў тыле, партызанскі рух у акупіраванай Беларусі, дзейнасць падпольшчыкаў, вызваленне, аднаўленне зруйнаванага, знішчанага…

  Рабяты ў чарговы раз убачылі, якой цаной дасталася нашаму народу перамога. Яны яскрава змаглі ўявіць гады ліхалецця, зразумець іх трагічнасць і адначасова гераічнасць нашага народа.  Падчас экскурсіі многія фатаграфавалі ўбачанае і пісалі sms-­­паведамленні бацькам: «Тут так цікава, што перадаць словамі немагчыма. Гэта трэба самому ўбачыць…»

Дзеці былі ў  захапленні  ад наведвання Нацыянальнай бібліятэкі, Плошчы Незалежнасці, вуліц горада­­-героя…

А пасля экскурсіі ішлі шчырыя роздумы пра жахлівасць вайны, цану Перамогі, удзячнасць за мірнае жыццё. Экскурсія хутка скончылася, але ўражанні застануцца надоўга.

Думаецца, вывучэнне гераічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца выдатнай магчымасцю яшчэ раз падкрэсліць шчырую павагу маладога пакалення да баявых і працоўных заслуг нашага народа, да ветэранаў.                                                    

Л.АСТАПЧЭНЯ,настаўнік гісторыі ДУА “Курылавіцкі дзіцячы сад –сярэдняя школа” 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио