Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжь

Першая ўзнагарода маладога вадзіцеля

Першая ўзнагарода маладога вадзіцеля09 августа 2011 — 10:00

Дзмітрый Цынкус з ЗАТ “Гудзевічы” на трэцім месцы на адвозцы зерня сярод маладых вадзіцеляў раёна, якія працуюць на ГАЗ-53. Узнагароду хлопцу ўручыў намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце А. Р. Занеўскі.

  Дзмітрый Цынкус у ЗАТ “Гудзевічы” працуе нядаўна. Ён хлопец не  мясцовы, нарадзіўся і вырас у Пацавічах. Калі ў сакавіку з’явіўся ў аддзеле кадраў з просьбай прыняць на работу,  кадравік была прыемна ўражана   сур’ёзнасцю і дзелавітасцю гэтага 21-гадовага хлопца. Дзмітрыя прынялі на работу  з задавальненнем. Цяпер ён вадзіцель, а за плячыма ў яго яшчэ і  паспяховая вучоба  ў Гродзенскім дзяржаўным тэхнічным  вучылішчы будаўнікоў № 119 і  запатрабаваная  на сённяшні  дзень і ў горадзе, і на сяле спецыяльнасць муляра.

У час жніва Дзмітрыю  даручылі адказную работу, якую звычайна давяраюць вопытным вадзіцелям  адвозіць збожжа новага ўраджаю з поля на зерняток. Даверылі і не памыліліся.

 За другую пяцідзёнку жніва Дзмітрый Цынкус  перавёз на машыне ГАЗ-53  збожжа больш за іншых вадзіцеляў гаспадаркі.  А ўсяго на чацвёртага жніўня малады вадзіцель даставіў на зерняток каля 900 тон збожжа. Толькі за адзін дзень, чацвёртага  жніўня,  Дзіма перавёз 92 тоны зерня. За старанную работу  намеснік   дырэктара па ідэалагічнай рабоце Анджэй Рышардавіч Занеўскі выказаў маладому вадзіцелю словы  ўдзячнасці і ўручыў падарунак — прыгожую карціну. У гэты радасны момант і  зняў іх наш супрацоўнік. Радасна, што намаганні стараннага вадзіцеля не засталіся незаўважанымі ў гаспадарцы, важныя і  падарунак, якім адзначылі хлопца, і павага да яго працы. Не здаваць зададзеных тэмпаў Дзмітрый Цынкус  мяркуе і да канца жніва. Старання і працавітасці яму не займаць, важна, каб прыўзнятаму працоўнаму настрою пасадзейнічала надвор”е. 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: вадзіцель ЗАТ “Гудзевічы” Дзм. Г. ЦЫНКУС і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце А.Р. ЗАНЕЎСКІ. 

Фота М. ПАВЯДАЙКІ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио