Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

«Перад старым Новым годам яшчэ збіраў зялёнкі...”

«Перад старым Новым годам яшчэ збіраў зялёнкі...”23 января 2012 — 10:00

У пятніцу,13 студзеня, у рэдакцыю зайшоў мастаўчанін Л.М.Смаршчок і паказаў сабраныя ў лесе за кульшыцкім пераездам зялёнкі. Леанід Міхайлавіч чытаў у газеце і бачыў па тэлебачанні, што жыхары суседніх раёнаў носяць з лесу лісічкі.

— Пайду, прайдуся па сваіх мясцінах у лесе, можа, што знайду,— падумаў ён. З лесу вяртаўся амаль з двумя дзесяткамі грыбоў.

Грыбоў у гэтым годзе было нямала не толькі ў лясных запаветных мясцінах Леаніда Міхайлавіча, але нават і на яго дачы ў таварыстве “Малінаўка”.

— Аднак найбольш грыбныя мясціны на Шчары, у ваколіцах вёскі Шасцілы,— расказвае Л. М.Смаршчок.—Найбольш люблю збіраць баравікі, падасінавікі, чырвонагаловікі. Бывала, што    поўны багажнік легкавой аўтамашыны наз-бірваў. Але так шанцуе не заўсёды. Праўда, без грыбоў з лесу ніколі не вяртаўся.

Збіраў грыбы ў гэтым годзе Леанід Міхайлавіч ва ўсе восеньскія месяцы і нават зімой. Для яго гэта вельмі прыемны занятак, хобі, як кажуць цяпер.       

 С.ЗВЯРОВІЧФота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: