Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

«Патрэбна дапамога? Заўсёды акажам! Мы ж – хлебаробы”

«Патрэбна дапамога? Заўсёды акажам! Мы ж – хлебаробы”19 августа 2015 — 10:00

 Здаўна на Беларусі, асабліва  ў вёсках, існавала добрая традыцыя:  талакой дапамагаць суседу ў важных і значных работах. Супольна вялі будаўніцтва, дапамагалі адзін другому  ў час сенакосу, уборкі  ўраджаю.   І цяпер, па добрай традыцыі, штогод камбайнеры і вадзіцелі нашага раёна, калі завяршылі   жніво  ў сваіх гаспадарках, накіроўваюцца на дапамогу сусе-дзям паўночных  раёнаў Гродзенскай вобласці, дзе  жніво заканчваецца пазней.

На мінулым тыдні на Ашмяншчыну  ў СВК “Кракаўка”  накіраваліся разам   са  сваёй тэхнікай камбайнер з ЗАТ  “Гу-дзевічы”  Ігар Генрыхавіч Ягнешка, які працуе на камбайне “Ліда-1600”,  і ва-дзіцель гэтай жа гаспадаркі Ігар Аляксандравіч  Беланаў на аўтамабілі “МАЗ” з прычэпам, а таксама  вадзіцель  Міхаіл Іосіфавіч Баярскі з ААТ “Чарлёна на такім жа аўтамабілі  і камбайнер  МРУСП “Мастаўчанка” Вадзім Мікалаевіч Дзенісевіч на айчынным  “КЗС-1218”.

   —Сельскім гаспадаркам вашага раёна  паспяхова завяршыць  жніво  дапамагло  надвор’е.  Як мне расказалі,  дажджу ў  перыяд жніва у вас  не было. А ў  нас,  на Ашмяншчыне,  ён  крыху замарудзіў тэмпы жніва, таму давялося звяртацца  за дапамогай, каб не страціць вырашчанае.  Сярэдняя ўраджайнасць  збожжавых  у раёне больш за 50 цэнтнераў з гектара. На дапамогу  да нас  прыехалі камбайнеры і  вадзіцелі  не толькі  з вашага раёна, але і  Слонімскага, Гродзенскага і  Лідскага, — выказвае ўдзячнасць нашым хлебаробам   за дапамогу  начальнік  інспекцыі дзяржтэхнагляду Ашмянскага раёна  Юрый Фабіянавіч Буйвід.

   —У СВК “Кракаўка” нас сустрэў  сам дырэктар і адразу ж  запытаўся, мы прыехалі дапамагчы,  ці проста адбыць па-віннасць. Пасля  такіх  слоў кіраўніка адбываць павіннасць  не хочацца. Захацелася  папрацаваць так, каб  пра нас  успаміналі толькі добрым словам.

Сустрэлі нас у гаспадарцы добра,  размеркавалі па кватэрах, кормяць  таксама смачна.  Як і  дома,  працую на адвозцы зерня, на момант нашай з вамі размовы  ўжо перавёз  500 тысяч  тон збожжа. Хочацца  хутчэй завяршыць      жніво ў “Кракаўцы”  і паспець дамоў на свята Дажынак,— гаворыць вадзіцель  Міхаіл Іосіфавіч Баярчык.                                           

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: