Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Патэнцыял гродзенскай зямлі

Патэнцыял гродзенскай зямлі01 июня 2011 — 10:00

На мінулым тыдні ў гарадскім пасёлку Мір адбылася прэс-канферэнцыя страшыні аблвыканкама С.Б Шапіры для журналістаў вобласці. Перад гэтым яе ўдзельнікі пабывалі ў замкавым комплексе “Мір”, пазнаёміліся з тым, як ён выглядае пасля рэстаўрацыі.

Споўніўся год, як Сямён Барысавіч прызначаны на пасаду кіраўніка вобласці. Таму адно з першых пытанняў было, што ўдалося зрабіць за гэты перыяд, якія праблемы застаюцца нявырашанымі? С.Б.Шапіра адказаў:

-- Заступаючы на пасаду старшыні аблвыканкама, я казаў, што павінна быць буйнамаштабная інавацыйна-інвестыцыйная дзейнасць. Сёння ў рабоце каля 40 інвестыцыйных праектаў. Аднак пакуль не скажу, што ў нас у гэтым плане істотныя зрухі. Гэты працэс, на жаль, ідзе марудна. «Махавік», які раскручаны, потым ужо многія гады добра круціцца. Таму мы стварылі інвестыцыйнае  агенцтва, спецыялісты  якога працуюць  па канкрэтных кірунках. Упэўнены, што зрухі будуць.

С. Б. Шапіра зазначыў, што па шэрагу пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчына сёння, на жаль, выглядае не лепш сярод  іншых абласцей. У прыватнасці,  ёсць адставанне ад задання па прыросце  валавой сельгаспрадукцыі. Аднак, калі аналізуеш яе продаж...  Гродзенская вобласць больш за ўсіх прадала малака  да ўзроўню мінулага года. Надаілі яго 105 працэнтаў, а прадалі -- 110.

-- Раней -- падманулі, напісалі, што скармілі малако цялятам, а сёння ўжо зваротны працэс ідзе. Значыць, з гэтага малака сталі больш вырабляць кефіру, сыру і г.д. Мы змянілі ацэнку працы кадраў, раёнаў, ацэньваем не па валавой, а менавіта па рэалізаванай прадукцыі, -- сказаў С. Б. Шапіра. І дадаў:

-- Што тычыцца мяса, то ў мінулыя гады, калі не хапала аб”ёмаў вытворчасці, захапіліся здачай жывёлы. Сёння гэтую  жывёлу прытрымліваюць, кормяць, і неўзабаве ў гэтай галіне будзе парадак, аб”ёмы прадукцыі ўзрастуць.  Урадлівасць глебы, кліматычныя ўмовы на Гродзеншчыне  нядрэнныя, ёсць перадумовы зарабляць валюту, і таму ўся зямля павінна працаваць.

Дарэчы, за апошнія гады на Гродзеншчыне выйшла са строю 45 тысяч гектараў меліяраваных зямель.  Летась аднавілі 3 тысячы гектараў, ужо сёлета -- 5 тысяч, а да канца года будзе 15 тысяч гектараў пашы  -- гэта амаль Бераставіцкі раён.

І яшчэ адзін прыярытэт у сельскагаспадарчай вытворчасці -- будаўніцтва сучасных фермаў, на што, згодна з Указам кіраўніка дзяржавы, былі выдзелены вялізныя сродкі. Сёння ўрад лічыць неабходным скараціць аб”ёмы крэдытавання, аднак распачатае павінна быць завершана. Дык вось, са 108 такіх аб”ектаў -- палова менавіта на Гродзеншчыне. Гэта, паведаміў старшыня аблвыканкама, будуць фермы з самымі перадавымі тэхналогіямі, дзе беражліва ставяцца не толькі да кароў, але і да ўмоў працы людзей.

-- Думаю, што патэнцыял гродзенскай зямлі будзе ў бліжэйшы час выкарыстаны значна лепш. З кадрамі -- поўнае разуменне, вельмі актыўна працуюць старшыні райвыканкамаў, -- сказаў С. Б. Шапіра.

Старшыня аблвыканкама таксама паведаміў, што зараз ідзе перавыкананне бюджэту. Тым не менш, у сувязі з цяперашнімі эканамічнымі рэаліямі спецыялістам даручана пералічыць бюджэт вобласці, каб выканаць усе бюджэтныя абавязацельствы.

С. ЗВЯРОВІЧ

На здымку: у час прэс-канферэнцыі.Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио