Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Паспець падпісацца, каб без “Зары...” не застацца

Паспець падпісацца,  каб без “Зары...” не застацца20 июня 2011 — 10:00

У аддзяленні сувязі “Масты-2” прайшоў Дзень падпісчыка

У чацвер у раённым вузле паштовай сувязі рэспубліканскае выданне “Народная газета” сумесна з рэдакцыяй газеты “Зара над Нёманам” праводзіла Дзень падпісчыка.

Жадаючыя мелі магчымасць не толькі падпісацца на любімыя выданні, але і атрымаць прыемны сюрпрыз на памяць. Падтрымаць госцю з абласнога цэнтра – уласнага карэспандэнта “Народнай газеты” па Гродзенскай вобласці Алену Сямёнаву, а таксама прадстаўнікоў раённай газеты “Зара над Нёманам” прыйшлі начальнік вузла паштовай сувязі Ігар Іосіфавіч Павайба, намеснік начальніка Антаніна Мечыславаўна Кулік, начальнік аддзялення сувязі “Масты-2” Таццяна Мікалаеўна Рудакова, інструктар па падпісцы Тамара Мікалаеўна Гайдаш. Афармленнем падпіскі займалася паштальён аддзялення сувязі “Масты-2” Галіна Іосіфаўна Міхальчук . 

- Раёнку стараемся выпісваць пастаянна, - кажа адна з падпісчыц Ала Валяр’янаўна Матусевіч. – Толькі тут можна даведацца пра самыя актуальныя падзеі з жыцця раёна.

Работніку “Белсаюздруку” Інзе Віктараўне Ягоравай, работніку “Мастоўдрэва” Алене Паўлаўне Нюнько і  індывідуальнаму прадпрымальніку Наталлі Іванаўне Гайдаш (на фота злева направа) таксама даспадобы ў вольны час пачытаць мясцовыя навіны. Прысутнічалі яны і на Дні падпісчыка.          

 А. ШВЯДКО

Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио