Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Партызанскі кравец

Партызанскі кравец24 февраля 2014 — 10:00

Суботні ранак.  Урокаў сёння няма. Так хочацца паваляцца ў ложку, але хуценька падымаюся, наперадзе шмат цікавых спраў. У шосты школьны дзень многія спяшаюцца ў школу. У гэты дзень працуюць гурткі, спартыўныя секцыі, камп’ютарны клас. Кожны знойдзе справу па душы. А я спяшаюся на гурток “Юныя экскурсаводы”.    У школе створаны і  працуе музей, у якім знахо-дзяцца каштоўныя экспанаты. Мы стараемся знайсці новыя рэчы, за-глянуць у мінулае нашага цудоўнага краю. У нашых аднавяскоўцаў захоўваюцца старыя рэчы. Хаця назваць іх старымі  не- магчыма, таму што гэта сямейныя рэліквіі, і кожная -- са сваёй гісторыяй. Вось, напрыклад, швейная машынка. Яе гісторыя, на маю думку, вартая вашай увагі.

Яе сапраўдны ўзрост нельга вызначыць. Але сведкі сцвярджаюць, што гісторыя гэтай, на самой справе цудоўнай рэчы, пачынаецца яшчэ з Першай сусветнай вайны. Ад адной думкі, што перад табой стагадовая рэч, - дух захапляе.  А  належыла яна  Сцяпану Iосiфавiчу Маскалю  - ветэрану Вялiкай Айчыннай вайны. Звесткі пра яго змешчаны не толькі ў Галубоўскiм школьным музеi, а таксама ў музеi горада Гродна. Чалавек гэта быў сумленны і працавіты, а яшчэ вельмі добры, не мог нiкому адказаць.

 Грошай за сваю  работу браў мала, часта шыў проста за «дзякуй», i людзi прыносiлi заказы нават з суседнiх вёсак. Дачка Сцяпана Іосіфавіча, Алена Сцяпанаўна, расказала  нам цікавую гісторыю пра маладога гарадскога доктара. Прыехаўшы на працу ў вёску, ен завітаў да мясцовага краўца. Работа Сцяпана Іосіфавіча  яму так спадабалася, што з той пары ён вельмі часта наведваўся да яго. То яму чырвоныя сцяжкi прастрачыць на штанах, то заклёпачак-ланцужкоў на куртачцы дабавiць, то яшчэ што-небудзь прыдумае. Хоць Сцяпан Іосіфавіч  i не разумеў такой фанабэрыi, смяяўся з усяго гэтага, аднак i доктару дагаджаў. А бывала, i сам яму парады даваў.

 З вялікай упэўненасцю можна сказаць, што гэтая звычайная на першы погляд швейная машынка -- сапраўдны рарытэт. Менавіта на ёй у 1936 годзе Сцяпан Іосіфавіч шыў бастонавы касцюм для дзеяча падпольнай камсамольскай арганізацыі   Сяргея Прытыцкага, у якiм той хадзiў на суд, дзе страляў  у правакатара.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Іосіфавіч працаваў не пакладаючы рук. Ён не толькі шыў для партызан, але і з’яўляўся партызанскiм сувязным.Ішоў час, усё радзей Сцяпан Іосіфавіч працаваў за машынкай. Але калі  людзі прасiлi прадаць яе, прапаноўвалi добрыя грошы, наадрэз адказваўся. І толькі гаварыў  усiм коратка: «Машынка не прадаецца!»

Пасля таго, як  Сцяпана Іосіфавіча не стала, швейную машынку забрала да сябе яго дачка Алена Сцяпанаўна. Сямейнай рэліквіі адвялi дастойнае месца сярод сучаснай мэблi. Берагуць, за дапамогай звяртаюцца рэдка. Толькi часам маленькi хлопчык, праўнук Сцяпана Іосіфавіча, дабярэцца да  яе  i круцiць калёсiкi. Будучы майстар падрастае...             

А. ЗМІТРУКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио