Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Парадавалі вяскоўцаў

Парадавалі вяскоўцаў24 ноября 2014 — 10:00

Шчырым словам і добрай песняй віталі артысты Зарудаўеўскага і Пескаўскага сельскіх клубаў жыхароў аграгарадка Зарудаўе. Тут у мінулыя выхадныя ладзіўся канцэрт з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Большасць жыхароў Зарудаўя – гэта былыя ці цяперашнія працаўнікі сель-скай гаспадаркі. Па вялікім рахунку, гэта яны ў ліку іншых забяспечваюць нас хлебам і гароднінай, мясам і малаком, рыбай і птушкай, ягадамі і садавіной – усім тым, што неабходна для жыцця. Аддаючы даніну павагі і пашаны за іх самаадданую працу, і гучалі ў мясцовым клубе словы падзякі і найлепшых пажаданняў.

Цікавую і разнастайную канцэртную праграму для вяскоўцаў падрыхтавалі загадчыца Зарудаўеўскага сельскага клуба Н.А. Чубрык, акампаніятар     А. Кантар, салісткі А. Засценчык, Н. Ра-дзінская, В. Кейка і мясцовыя дзеці.

—Канцэрт пакінуў добрыя ўражанні. Вялікі дзякуй арганізатарам і выканаўцам,  —  выказала падзяку ад імя аднавяскоўцаў В.М. Рудзяк.

Н.СВЯТЛОВА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио