Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультура

Парадавалі настаўніка-пенсіянераў

Парадавалі настаўніка-пенсіянераў12 марта 2016 — 10:00

 8-­га Сакавіка ў дамах настаўнікаў­пенсіянераў аграгарадка Курылавічы гучалі віншаванні, песні і шчырыя зычэнні. У госці да жанчын, што прысвяцілі сябе школе і дзецям, завіталі артысты мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу.

Па словах загадчыцы Курылавіцкага цэнтра культуры і вольнага часу Галіна Рыгораўны Саўчук, такім незвычайным рэйдам было вырашана павіншаваць жанчын з вясновым святам, а таксама аддаць даніну павагі за іх нялёгкую настаўніцкую працу, якой яны аддалі ні адзін дзесятак гадоў.

Цёпла, гасцінна, не хаваючы слёз радасці, сустракалі нечаканых гасцей Алена Кліменцьеўна Шарай, Ядвіга Іванаўна Тоўсцік, Яўгенія Мечыславаўна Серада, Раіса Цімафееўна Біч, Валянціна Макараўна Саўко, Марыя Пятроўна Лозка і іншыя. Трэба было бачыць, як расцвіталі іх твары добрымі ўсмешкамі, якія іскрынкі шчасця запальваліся ў вачах, як радаваліся яны сустрэчы і магчымасці ўспомніць мінулае, пагутарыць пра сучаснае і памарыць пра будучае для сваіх ўнукаў...

Нікога не пакінулі раўнадушнымі душэўныя песні і шчырыя віншаванні, прыемныя сюрпрызы ў выглядзе кветак і шакаладу. Пажаданні як мага даўжэй радаваць родных і блізкіх сваёй прысутнасцю гучалі ў гэты святочны дзень  для жанчын не толькі ад іх родных, але з вуснаў мясцовых артыстаў – іх былых вучняў. І гэты прыемна ўдвая.

Вясёлыя, разумныя, працавітыя,  разважлівыя, мудрыя, здольныя і заспяваць, і затанцаваць – такімі сваіх любімых настаўнікаў памятаюць пакаленні выпускнікоў Курылавіцкай школы. Такімі ж яны застаюцца і зараз.

На развітанне жанчыны, не хаваючы сваіх пачуццяў, шчыра дзякавалі гасцям за цудоўны падарунак – такі ж нечаканы, як вясновы першацвет, і такі ж прыемны, як подых лёгкага ветрыку ў гарачы поўдзень.

Н.ШЭЎЧЫК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: