Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

‘‘Папяровы горад’’ маладога спецыяліста ў Мастах Маргарыты Паўловіч

‘‘Папяровы горад’’ маладога спецыяліста ў Мастах Маргарыты Паўловіч24 июля 2019 — 09:02

Для любой установы адукацыі таленавіты, творчы, апантаны сваёй прафесіяй малады спецыяліст -­ найкаштоўнейшы здабытак. Такім здабыткам для Мастоўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі стала педагог дадатковай адукацыі Маргарыта Паўловіч.

 

На пытанне, чаму яна стала настаўнікам, малады спецыяліст шчыра распавядае сваю гісторыю: “У мяне ніколі не было цягі да гуманітарных або дакладных навук, але, колькі я сябе памятаю, у мяне часта праяўляліся творчыя здольнасці. Яшчэ будучы малой дзяўчынкай, я ўвесь час нешта ляпіла, малявала, будавала. Неяк раз бацька вырашыў пажартаваць. Ён падышоў да мяне, калі я ў чарговы раз нешта рабіла, і, прыняўшы важны выгляд, даў мне заданне стварыць з паперы горад маёй мары. Паколькі я тады была зусім яшчэ маленькай, ён, вядома ж, не думаў сур’ёзна, што я змагу гэта зрабіць. Якое ж было яго здзіўленне, калі праз дні два я прывяла яго да сябе ў пакой і паказала сваю працу, выкананую з усёй дбайнасцю захопленага дзіцяці. Я з усмешкай успамінаю гэты момант і разумею, што мой шлях ужо тады прыняў пэўны накірунак і, як я цяпер лічу, найбольш правільны”.

 

І не дзіўна, што дзіцячая мара стала рэальнасцю: пасля заканчэння Ваўкавыскага каледжа па спецыяльнасці “настаўнік абслугоўваючай працы і выяўленчага мастацтва” ў жніўні 2018 года Маргарыта Паўловіч стала кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Папяровы горад”. Выхаванцы маладога педагога з задавальненнем асвойваюць такія тэхнікі работы з паперай, як квілінг, айрыс фолдзінг, арыгамі і скрапбукінг.

 

Цікавяць Маргарыту Канстанцінаўну і іншыя творчыя сцежкі. Прыручыўшы такі капрызны матэрыял, як пясок, настаўнік навучае дзяцей на занятках аб’яднання па інтарэсах “Пескаграфія”, як з дапамогай сыпучага рэчыва ствараць сапраўдныя карціны­шэдэўры.  

 

Выхаванцы ў адказ на старанні педагога радуюць Маргарыту Канстанцінаўну прызавымі месцамі ў абласных і раённых конкурсах. Трэба зазначыць, што і сама Маргарыта Канстанцінаўна займае актыўную прафесійную пазіцыю, і за першы працоўны год у скарбонцы педагога з’явіліся дыплом Мастоўскай раённай арганізацыі “Белая Русь” за перамогу ў раённым конкурсе маладых спецыялістаў у намінацыі “Самы творчы педагог” і дыплом І ступені ІV раённага конкурса “Першыя крокі ў прафесію”.

 

Вось такая яна, таленавітая моладзь Мастоўшчыны! І ёсць упэўненасць, што і наступныя гады педагагічнага шляху Маргарыты Паўловіч прынясуць таленавітаму настаўніку новыя ўзлёты і перамогі!

 

Ю. Дубакова,

метадыст дзяржаўнай установы “Мастоўскі раённы вучэбна-­метадычны кабінет”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио